- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Еўрасаюз становіцца “смачнейшым” за Расію. Гэта вынікае з ліпеньскага апытання лабараторыі «Новак». Пра апошнія тэндэнцыі ў гэтым пытанні распавёў у інтэрв’ю БелаПАН кіраўнік «Новака» прафесар Андрэй Вардамацкі. Арыентацыя на ўсходнюю суседку паслабляецца. Вардамацкі перакананы, што “ліпеньскае апытанне пацвердзіла ўпэўнены трэнд: у Беларусі адбылося вяртанне грамадскай свядомасці да традыцыйнай бівектарнасці”: “Яна існавала да траўня 2004 года, тады арыентацыя на Расію і на Захад была фактычна роўнай. У траўні 2004 года, нагадаю, адбылося пашырэнне Еўрасаюза, і пачала ўзмацняцца арыентацыя беларусаў на Расію. Да студзеня 2010 г. гэты разрыў захоўваўся, а цяпер мы зафіксавалі няўхільнае паслабленне арыентацыі на ўсходнюю суседку. Вось такая спецыфіка ды ўнікальнасць гістарычнага моманту: на фоне канфліктаў з суседзямі, нядаўняга газавага канфлікту з Расіяй арыентацыі беларусаў на ўсход і захад зноў зраўняліся.