be
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 14.07.2010

Занепакоеныя ЗША. Пра гэтую занепакоенасць заявіў пастаянны прадстаўнік ЗША пры АБСЭ Іен Келі, выступаючы 13 ліпеня перад Пастаянным саветам арганізацыі. Тэкст выступлення размешчаны на сайце місіі ЗША пры АБСЕ. Келі адзначыў, што ЗША занепакоены ціскам на апазіцыю і незалежныя СМІ ў Беларусі. “Пасля некаторых паляпшэнняў у канцы 2008 года мы са шкадаваннем адзначаем, што ў далейшым адбывалася толькі бесперапыннае парушэнне норм АБСЕ”, — сказаў ён. Па словах Келі, асаблівую заклапочанасць выклікае напад 8 ліпеня на актывіста “Маладой Беларусі” Артура Фінькевіча пасля наведвання ім амбасады ЗША; папярэджанне двум журналістам радыё “Свабода” за працу без акрэдытацыі; затрыманне 9 ліпеня ў Віцебску апазіцыйнага актывіста Сяргея Каваленкі; допыты журналіста сайта charter97.org Наталлі Радзінай; да гэтага часу не адменены артыкул 193 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае крымінальнае пакаранне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер (Свабода)
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2010-07-14
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2010 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org