- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці страцяць сваю прывабнасць дэпазіты? Нацыянальны банк нашай краіны знізіў стаўку рэфінансавання з 13,5 да 13 % гадавых. Наколькі гэтая інфармацыя можа быць карыснай для шматлікіх беларускіх укладчыкаў? «Эйфарыя» Нацбанка Як паведамляе інфармацыйнае ўпраўленне галоўнай банкаўскай установы краіны, «пры гэтым захоўваюцца прывабныя ўмовы захоўвання ўкладаў у банках, что садзейнічае нарошчванню іх рэсурснай базы». Маўляў, стаўкі па тэрміновых укладах па-ранейшаму істотна перавышаюць як узровень інфляцыі, так і стаўкі па іншаземнай валюце. Разам з тым напрыканцы інфармацыйнага паведамлення таго ж Нацыянальнага банка як бы паміж іншым адзначаецца, што асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на гэты год прадугледжваецца зніжэнне стаўкі рэфінансавання да канца 2010 года да 9-12 працэнтаў гадавых.