- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каму даспадоБы смак “кактэйля молатава”. У адносінах да беларуска-расійскіх “войнаў” слова “вайна” ўжо можна пісаць без двукосся? На днях на тэрыторыю расійскай амбасады былі закінуты дзве бутэлькі з запальнай сумессю. Адна з іх патрапіла ў салон аўтамабіля, які цалкам згарэў. Як паведаміў кіраўнік прэсавай службы ГУУС Мінска Аляксандр Ластоўскі, “мяркуецца, што хуліганскія дзеянні, якія выразіліся ў кіданні дзвюх бутэлек з запальнай сумессю, здзейснілі два зламыснікі. Зараз ідзе іх пошук”. Самае цікавае, што гэтае больш чым дзёрзкае злачынства здарылася ў ноч з 30 на 31 жніўня — у дзень нараджэння кіраўніка дзяржавы. Да апошняга часу днём народзінаў першай асобы дзяржавы лічылася 30 жніўня, але 31 жніўня стала вядома, што на самай справе Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся ў… гэты дзень. 31 жніўня нарадзіўся і яго малодшы сын Мікалай. Як бы там ні было, але злачынцы быццам бы спецыяльна кінулі бутэлькі з “кактэйлем Молатава” на тэрыторыю расійскай амбасады, вырашыўшы такім чынам “павіншаваць” беларускага прэзідэнта.