- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Газават. “Дружба народаў” абвастрылася да мяжы. Напярэдадні 22 чэрвеня “Газпрам” прымяніў санкцыі да “беларускіх братоў”, нагодай для якіх названа запазычанасць у памеры каля 200 мільёнаў долараў. ...На святочных імпрэзах у Маскве напярэдадні Дня Перамогі прэзідэнты Расіі, Украіны і Беларусі падышлі да ветэранаў — пагутарыць і выпіць “франтавыя 100 грам”. Дзмітрый Мядзведзеў сімвалічна прыгубіў, Віктар Януковіч прыгубіў, а Аляксандр Лукашэнка (непітушчы, паводле ягоных сцвярджэнняў) кульнуў чарку і дэманстратыўна патрос — маўляў, да апошняй кроплі. Натуральна, пасля гэтай мізансцэны практычна ўсе ветэраны рынуліся да кіраўніка Беларусі, пакінуўшы яго калег убаку.