- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Перадвыбарныя ракіровачкі. Гучныя кадравыя прызначэнні на ключавыя пасады ў дзяржаве многія аналітыкі звязваюць з будучымі прэзідэнцкімі выбарамі. У Мінскай і Гродзенскай абласцей з’явіліся новыя губернатары — Барыс Батура (да нядаўняга часу старшыня Савета Рэспублікі парламента) і Сямён Шапіра (ужо былы міністр сельскай гаспадаркі) адпаведна. Новым старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу выбраны Анатоль Рубінаў (раней ён займаў пасаду намесніка старшыні гэтай структуры). Новым міністрам сельскай гаспадаркі стаў Міхаіл Русы, які ў свой час ужо займаў згаданую пасаду і сышоў з яе пасля “страшэннай” крытыкі кіраўніка дзяржавы. У ліпені 2003га Міхаіла Русага знялі “за невыкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы аб забеспячэнні поўнай і своечасовай выплаты заработнай платы работнікам аграпрамысловага комплексу рэспублікі і пагашэнні запазычанасці перад насельніцтвам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама за фальсіфікацыю справаздачных даных па гэтых пытаннях”. Пападала “на арэхі” і Сямёну Шапіру падчас яго працы ў сельскагаспадарчай галіне.