- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Любімыя жанчыны кандыдатаў у прэзідэнты-2. Калі ў Беларусі пасля 19 снежня будзе новы кіраўнік дзяржавы, то якая ў нас з’явіцца першая лэдзі? Адказ на гэтае пытанне спрабуе знайсці “Тут і цяпер”. Нагадаем, што ў першай частцы матэрыялу "ТіЦ" распавяла пра жонак Віктара Цярэшчанкі, Уладзіміра Някляева, Дзмітрыя Уса. Вясёллю Раманчука перашкодзілі выбары. Сябры кіраўніка Цэнтра Мізэса Яраслава Раманчука доўгі час не верылі, што вядомы эканаміст не жартуе наконт магчымай жаніцьбы. А калі пабачылі яго разам з Алесяй, зрабілі адназначны вывад: Слава сапраўды закаханы, такога з ім яшчэ не было. “У маім разуменні першая лэдзі — гэта перш за ўсё чалавек сваёй кар’еры, сваіх дасягненняў, — дзеліцца сваімі меркаваннямі Раманчук. — Першая лэдзі павінна займацца тымі праектамі і напрамкамі, якія сама палічыць неабходнымі. Гэта ні ў якім выпадку не роля пры мужы, а незалежнае жыццё. Пратакольныя мерапрыемствы — гэта адна справа, а ўсё астатняе павінна выходзіць за рамкі сумных пратаколаў”. Яраслаў Раманчук плануе сыграць вяселле пасля выбараў.