- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі сыходзіць журналіст. 6 верасня пахавалі журналіста Алега Бябеніна, заснавальніка і кіраўніка вядомага сайта charter97.org. Яму было ўсяго 36 год. Асабіста я не магу сказаць, што з’яўляюся вялікім прыхільнікам названага інтэрнэтрэсурсу — шмат радыкальных ацэнак палітычнай, эканамічнай сітуацыі краіны, недастаткова альтэрнатыўнай інфы. Але факты гавораць самі за сябе: сайт вельмі папулярны, і наведвальнікаў столькі, што дзяржаўным сайтам і не снілася. Дый справа не ў гэтым. Афіцыйная версія смерці Бябеніна — самагубства. Накінуў на сябе вяровачку і… Сябры і калегі з гэтай версіяй не згодныя — занадта многа нестыковак. Па іх цвёрдым меркаванні, не было ў Алега матываў скончыць вось так сваё жыццё — любімая жонка і дзеці, мноства працоўных дый іншых планаў, жаданне напярэдадні смерці схадзіць на прэзентацыю фільма разам з сябрамі.