- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кінутая костка. Ніхто не можа сказаць, чым закончыцца будучая перарэгістрацыя беларускіх СМІ, як і ўвогуле складзецца лёс незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Нагадаем, што 8 лютага сёлета ўступае ў дзеянне закон “Аб сродках масавай інфармацыі”, згодна з якім УСЕ БЕЗ ВЫКЛЮЧЭННЯ сродкі масавай інфармацыі павінны да канца гэтага года прайсці перарэгістрацыю, што будзе праводзіцца па заяўляльным прынцыпе. Маўляў, неабходна толькі накіраваць па пошце запоўненую спецыяльную форму, і праз некаторы час таму ці іншаму СМІ будзе выдадзена новае пасведчанне. А навошта ўвогуле праводзіць гэтае, дастаткова стратнае мерапрыемства? Міністр інфармацыі краіны Уладзімір Русакевіч лічыць, што перарэгістрацыя неабходна дзеля таго, каб “правесці своеасаблівы пераўлік, пазбавіцца “мёртвых душ” — СМІ, якія ўжо даўно дэ-факта спынілі сваё існаванне”.