- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нам бы дзень прастаяць... Улады пайшлі на наступную “ракіроўку”: частка суверэнітэту замест сацыяльнага выбуху з-за наступстваў фінансавага крызісу. Пасля няздзейсненых рандэву ў рамках вышэйшага дзяржсавета Беларусі і Расіі 3 лістапада і 1 снежня мінулага года, Аляксандр Лукашэнка нарэшце сустрэўся з Дзмітрыем Мядзведзевым, каб вырашыць “сапраўды сур’ёзныя і важныя пытанні для абедзвюх краін”. Адным з такіх пытанняў стала стварэнне Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны. Пра гэтую сістэму гаварылі ўсе апошнія гады, але пагадненне па ёй усё адкладвалася і адкладвалася, і вось надышоў лагічны канец. Гэта добра, што Аляксандр Лукашэнка выставіў перад падпісаннем шэраг умоў, сярод якіх абавязковае размяшчэнне Расіяй сваіх ваенных заказаў на беларускіх прадпрыемствах, а таксама пастаўкі РФ ваеннай тэхнікі на льготных умовах. Дрэнна, што, пагадзіўшыся на адзіную сістэму СПА, Беларусь пайшла на частковую страту суверэнітэту. Зразумела, што ў Мінску камандны пункт згаданай сістэмы знаходзіцца не будзе, і камандаваць ёю стане не беларускі генерал. Увогуле, для большасці шараговых беларусаў ды і не толькі гэтая сістэма ўяўляе сабой цёмны лес.