be
pdf

Тут і цяпер (Свабода) 31 / 2.07.2009

беларуская газета

Дзень незалежнасці. Траціна беларусаў не ведае, што канкрэтна яна святкуе 3 ліпеня. Мы чужыя на гэтым свяце жыцця. Напярэдадні галоўнага свята краіны ў мяне адбыўся наступны дыялог з маім стрыечным дзядзькам, які жыве ў Слуцку і працуе ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі. — Дзядзька Анатоль, будзеце сёлета святкаваць 3 ліпеня? — А-а-а, парад глядзець і кілішак падымаць? — Ну, не толькі. Маецца на ўвазе тое, што менавіта ў гэты дзень мы, беларусы, паводле ідэі, павінны адчуваць свята і віншаваць адно аднаго з тым, што сталі грамадзянамі незалежнай краіны навечна. Асэнсоўваць сваю багатую гістарычную спадчыну, удзельнічаць у розных тэатралізаваных, касцюміраваных пастаноўках і шоу і г.д. І за гэта падымаць кілішак. — Я ведаю, што ў Мінску парад будзе, а ў нас быццам бы нейкі святочны мітынг і канцэрт. Ну, як раней святкавалі 7 лістапада. Дзядзька Анатоль не асацыяльны элемент, п’е, што называецца, у меру, рэгулярна глядзіць інфармацыйна-аналітычныя беларускія тэлевізійныя праграмы і выпісвае дзве газеты. І пры ўсім пры гэтым ён атаясамлівае 3 ліпеня практычна толькі з адным парадам ваеннай і грамадзянскай тэхнікі на мінскіх вуліцах і праводзіць паралелі з чарговай гадавінай Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер (Свабода)
Выдаўцы і выдавецтвы: ТАА Тут і цяпер
  • Дата выхаду: 2009-07-02
  • Рэдактар: Уласаў А.
  • Выдавец: ТАА Тут і цяпер
  • Copyright: © 2009 by Тут і цяпер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org