- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Абвал даверу. Улады яшчэ і не падазраюць, якімі стратамі ім можа абысціся нядаўняя дэвальвацыя нацыянальнай грашовай адзінкі. У новым годзе мы, асабліва не адкладваючы, сапраўды сталі жыць па-новаму. Беларускі рубель абваліўся адразу на 20,5 адсоткі. Разам з ім ляснуліся і рублёвыя ўклады насельніцтва, якія складаюць у пераліку на долары прыблізна $3 мільярды. Мой армейскі сябра захоўваў усё, нажытае цяжкай працай, на рублёвым дэпазіце – амаль 95 мільёнаў рублёў. Моцная штогадзінная, ледзь ні штохвілінная рэклама на ўсіх беларускіх тэлеканалах аб прывабнасці і прыбытковасці ўкладаў у беларускіх рублях зрабіла сваю справу. Грошы накопліваліся на якое-ніякое жытло (зараз сябра з жонкай і 9-гадовай дачкой здымаюць кватэру ў Малінаўцы).