- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Камітэт, які ніколі не пабудуе А.Р. Прыстойнага плана па выхадзе краіны з крызісу ва ўлады няма і, мяркуючы па ўсім, ніколі не будзе. Як на днях паведаміў старшыня Федэрацыі хакею РБ і па сумяшчальніцтве міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, у сталіцы ў гэтым годзе пачнецца будаўніцтва новага лядовага палаца. Трыбуны чарговай лядовай арэны будуць умяшчаць аж 7,7 тысячы гледачоў, а ўзвядуць яе “ў самыя кароткія тэрміны” з разлікам на правядзенне ў краіне ў 2014 годзе чэмпіянату свету па хакеі. Сотні тысяч беларусаў не могуць купіць валюту ў абменніках. Цэны на асобныя харчовыя (!!!) тавары падскочылі на 40-50 адсоткаў, не гаворачы пра прамысловыя. Шматлікія прадпрыемствы прыпыняюць вытворчасць і адпраўляюць сваіх супрацоўнікаў у адпачынкі, якія не аплачваюцца. А дзяржава плануе без праблем выдзеліць некалькі дзесяткаў мільёнаў долараў на чарговы лядовы палац.