- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксей Канстанцінавіч КАЎКА (нар. 20 верасня 1937, в Машчаліна, Чэрвеньскі раён Мінскай вобл.) — беларускі гісторык і літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1991), кандыдат гістарычных навук (1971). Скончыў БДУ (1961). Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1971). 3 1954 на культурна-асветніцкай і камсамольскай рабоце. У 1971-79 і 1983-87 у Інстытуце эканомікі сусветнай сацыялістычнай сістэмы АН СССР, у 1979-82 прадстаўнік Саюза савецкіх таварыстваў дружбы і культурных сувязей з заграніцай, саветнік пасольства СССР у Польшчы. 3 1987 галоўны рэдактар часопіса «Советское славяноведение», з 1989 у Інстытуце сусветнай літаратуры імя М. Горкага Расійскай АН. Даследаваў гісторыю Польшчы, польскага рабочага руху, савецка-польскіх адносін. 3 канца 1970-х г. распрацоўвае праблемы адраджэння і станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, творчасці Ф. Скарыны, Я. Купалы, К. Езавітава, І. Луцкевіча, В. Ластоўскага, М. Улашчыка і інш. Укладальнік літаратурна-навуковых штогоднікаў «Скарыніч» (вып. 1—3, 1991—97). (Крыніца: www.be.wikipedia.org)