- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Манаграфія ўяўляе сабой грунтоўнае, шматпланавае даследаванне аднаго з мала вывучаных аспектаў купалазнаўства. Аўтар разглядае творчасць Янкі Купалы ў кантэксце традыцый духоўнай рэтіянальнасці ў гюльскай літаратуры XIX - пачатку XX стагоддзяў, яго эвалюцыю ад мясцовага патрыятызму і дэмакратычна-гуманістычнай самаідэн-тыфікацыі са сваім народам да ўсведамлення сваёй місіі як паэта-прарока, выразніка яго запаветных дум і спадзяванняў. Паняцце рэгіяналізм даследуецца ў плане яго канкрэтнага геапалітычнага і гістарычнага бытавання, з праекцыяй на светапоглядныя арыентацыі беларускага грамадства XIX - пачатку XX стагоддзяў. Даецца адпаведны аналіз некаторых найбольш значных твораў Янкі Купалы (драматычных паэм «Адвечная песня», «Сон на кургане», асобных вершаў і г. д.) з пункту гледжання іх суадносін з традыцыйнымі элементамі духоўнай рэгіянальнасці.