be

Тычка Галіна

Тычка Галіна

Галіна Казіміраўна Тычка (Тычко) (нар. 11 лістапада 1955, в. Сташулі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці), беларускі літаратуразнавец.

Скончыла філфак БДУ (1978), працавала настаўніцай у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. З 1979 — гід-перакладчык польскай мовы БМТМ “Спадарожнік” Мінскага абкама камсамола У 1982 паступіла ў завочную аспірантуру БДУ, абараніла кандыдацкую дысертацыю ў 1987. У сакавіку 1986 – была залічана на працу ў штотыднёвік “Літаратура і мастацтва” на пасаду карэспандэнта. З 1993 г. – член Саюза беларускіх пісьменнікаў па секцыі літаратурнай крытыкі. З гэтага часу працавала рэдактарам аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса “Полымя”.

У 1995 г. перайшла працаваць у БДПУ імя М. Танка на пасаду дацэнта кафедры беларускай літаратуры. Тут закончыла дактарантуру (1998—2001), і ў 2003 г. атрымала навуковую ступень доктара філалагічных навук. З 2002 дацэнт, а потым прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ. У студз. 2005 г. атрымала навуковае званне прафесара. З 2006 г. — загадчык кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры БДУ культуры і мастацтваў.

Сфера навуковых інтарэсаў — кампаратывістычныя даследаванні працэсаў фармавання новай беларускай літаратуры, даследаванне сучаснага літаратурнага працэсу на Беларусі ў еўрапейскім кантэксце. Мае больш за 150 публікацый навуковага, навукова-папулярнага і метадычнага характару. Выхоўвае дачку. Захапленні — падарожжы, нацыянальная кухня, тэалогія.

Крыніца: be.wikipedia.org

Тычка Галіна. Выданьні

Нацыянальнае. Індывідуальнае. Агульначалавечае
pdf

Нацыянальнае. Індывідуальнае. Агульначалавечае


Тычко Галіна

Галіна Тычко — крытык, літаратуразнаўца. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доктар філалагічных навук, прафесар кафедры медыялогіі і вэб-журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кніга «Нацыянальнае. Індывідуальнае. Агульначалавечае»... Болей »

Беларуская літаратура ХІХ-ХХ стагоддзяў: час i асобы
pdf

Беларуская літаратура ХІХ-ХХ стагоддзяў: час i асобы

Вучэбны дапаможнік
Тычко Галіна

Разглядаюцца станаўленне, развіццё і сучасны стан беларускай літаратуры, пачынаючы з XIX стагоддзя і да цяперашняга часу. Вызначаецца роля ў нацыянальнай гісторыі і культуры творчай дзейнасці некаторых прадстаўнікоў гэтага перыяду: В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Сыракомлі, Э. Ажэшкі, Я. Купалы, М. Зарэцкага... Болей »

Правы чалавека  i сродкі масавай інфармацыі
pdf

Правы чалавека i сродкі масавай інфармацыі

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў Інстытута журналістыкі
Тычко Галіна

Разглядаецца станаўленне, сучасны стан i развіццё правоў чалавека праз прызму сродкаў масавай інфармацыі. Вызначаецца роля i значэнне міжнароднага права ў рэалізацыі свабоды слова. Аналізуецца дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі (у тым ліку i айчынных) як гаранта захавання правоў чалавека, а таксама... Болей »

Асновы літаратурна-мастацкай творчасці
pdf

Асновы літаратурна-мастацкай творчасці

Вучэбна-метадычны комплекс
Тычко Галіна

На прыкладзе твораў айчыннай і замежнай літаратур у кнізе даследуюцца некаторыя складнікі працэсу літаратурна-мастацкай творчасці. Аналізуецца слова як матэрыял мастацкага тэкста, выяўленчыя сродкі, талент. Даследуюцца прыёмы і спосабы стварэння літаратурнага тэкста. Прыводзяцца развагі прадстаўнікоў... Болей »

Творчасць Янкі Купалы і традыцыі духоўнай рэгіянальнасці
pdf epub

Творчасць Янкі Купалы і традыцыі духоўнай рэгіянальнасці

ў польскай літаратуры XIX - пачатку XX стагоддзяў
Тычко Галіна

Манаграфія ўяўляе сабой грунтоўнае, шматпланавае даследаванне аднаго з мала вывучаных аспектаў купалазнаўства. Аўтар разглядае творчасць Янкі Купалы ў кантэксце традыцый духоўнай рэтіянальнасці ў гюльскай літаратуры XIX - пачатку XX стагоддзяў, яго эвалюцыю ад мясцовага патрыятызму і дэмакратычна-гуманістычнай... Болей »

Старадаўняя беларуская кухня
pdf

Старадаўняя беларуская кухня


Тычко Галіна, Зайкоўскі Эдвард

Першыя друкаваныя крыніцы кулінарных рэцэптаў, што з'явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, датуюцца XVII стагоддзем. Шмат рэцэптаў страў вядомы па мастацкіх творах і іншых выданнях, а самыя старыя стравы (магчыма, з дахрысціянскіх часоў) аўтары аднавілі па этнаграфічных матэрыялах. Грунтоўны аўтарскі... Болей »

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў
pdf

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў

Матэрыялы V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў
Хаўстовіч Мікола, Рагойша В.П., рэд.

У зборніку змешчаны матэрыялы навуковай канферэнцыі – чарговых V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх культурных узаемасувязей”, якія адбыліся непадалёку ад марцінкевічаўскай Люцінкі – у вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна 20 чэрвеня 2004 года.... Болей »

Полымя 12 (1020) 2014
pdf

Полымя 12 (1020) 2014

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Час ад часу ў Пруску стала прыязджаць кінаперасоўка. Сялянская фурманка з канём — гэта кінамеханік Радзівон Сапега са сваёй кінагаспадаркай. Першымі пра кіно звычайна даведваліся дзеці, паведамляючы пра гэтую не абы-якую падзею бацькам. Апроч таго, Сапега вывешваў на магазін, з дазволу Салівэся, аркуш... Болей »

Наша Вера 2 (68) 2014
pdf

Наша Вера 2 (68) 2014


Найпершая і самая галоўная мэта нашага часопіса – дапамагчы тым, хто прагне духоўнасці, хто хоча больш і глыбей ведаць пра хрысціянства ўвогуле і каталіцызм ў прыватнасці. Часопіс адрасаваны шырокім колам інтэлігенцыі і студэнцкай моладзі, усім, каго хвалююць праблемы духоўнасці, каго цікавіць гісторыя... Болей »

Роднае слова 12 (276) 2010
pdf

Роднае слова 12 (276) 2010

штомесячны навуковы і метадычны часопіс

"Роднае слова" – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратуразнаўчыя і мовазнаўчыя артыкулы, матэрыялы па сусветнай і нацыянальнай культуры. Часопіс змяшчае публікацыі, якія дапамагаюць выкладаць літаратуру і мову ў арганічнай сувязі з нацыянальнай і айчыннай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org