- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Валодзін прыязджаў у гэты пасёлачак на заходнім беразе Крыма трэці год запар, у адзін і той жа час, у верасні, і пасяляўся ў адных і тых жа гаспадароў і нават у адным і тым жа катэджыку. Залатая пара, аксамітны сезон, курортнікаў з дзецьмі няма, людзей мала, адпаведна, падаюць і кошты, што для эканомнага Валодзіна было ўга як немалаважна. Ён выбіраў заходні бераг — стэпавы Крым, яшчэ і таму, што тут увогуле пакуль не надта асвойталіся, не зусім нагадзілі ў параўнанні з славутым паўднёвым Крымам. Яму хацелася проста купацца, піць віно і есці вінаград, гуляць у адзіноце, знаходзячы ў тым пэўную асалоду і ўжо дакладна — душэўны спакой, баючыся ўсяго, што магло б яго парушыць. (фрагмент)