У Вільні пакажуць архіўныя тэлеперадачы Тацяны Сапач
2024-08-20 14:00
26 жніўня, у дзень нараджэння Тацяны Сапач, паэткі і стваральніцы беларускай тэлевізіі ў Літве, адбудзецца фестываль яе перадач пра знакамітых і проста цікавых людзей.
Доўгія гады Сапач вяла на Літоўскім Тэлебачанні сталую праграму пра мясцовых беларусаў пад назвай “Віленскі сшытак”, дзе запісвала інтэрв’ю і каментары, рабіла дакументальныя фільмы і матэрыялы пра гісторыю беларускай прысутнасці ў Літве.
У цэнтры ўвагі падчас імпрэзы будуць:
– Алёна Сакалова-Лекант
– Стэфан Казлоўскі
– Валеры Місюк
– Айцец Аляксандар Надсан
– 20-я ўгодкі „Віленскага сшытка“
Арганізатары запэўніваюць, што наведнікаў “чакае хваля эмоцыяў, знаёмых твараў і мясцін, прыгажосці і ўзнёсласці”.
Будзе магчымасьць набыць найбольш поўны зборнік вершаў, інтэрвію і ліставаньня
Тацяны Сапач.
Кошт удзелу 10 eur
26 жніўня
18:00
Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Вільня, Vilniaus g. 20)