У Вільні прэзентуюць кнігу Сяргея Харэўскага «Мінск у мастацтве. Вобразы горада розных эпох»
2023-12-15 15:55
19 снежня ў 18:30 у залі Францыска Скарыны Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні пройдзе прэзентацыя новай кнігі лектара ЕГУ, даследчыка, мастацтвазнаўцы і гісторыка архітэктуры Сяргея Харэўскага.
Кніга «Мінск у мастацтве. Вобразы горада розных эпох», выпушчаная выдавецтвам «Логвінаў», з’яўляецца ілюстраваным выданнем, якое прадстаўляе глыбокі аналіз твораў мастакоў, прысвечаных краявідам беларускай сталіцы.
Не прапусціце магчымасць акунуцца ў багатую мастацкую спадчыну Мінска і адкрыць для сябе новыя перспектывы яго візуальнай гісторыі!