be
epub

Усход - штука тонкая

Маракоў Леанід
Ціхі аповед

У тыя далёкія васьмідзесятыя нядаўна забранага гісторыяй стагоддзя, калі седала Галоўнага Стырнавога яшчэ непадзельнай і бязьмежна ганарлівай краіны Саветаў першым пасьля заўчаснага скону вышэйшага партыйца заняў самы інтэлектуальны гэбіст за ўсю лубянкаўскую гісторыю, я дапяў, што час адпачыць ад мясьцінаў спазнаных. Дапяў, бо ўразумеў: хадзіць-дыхаць сьвежым паветрам па роднай зямлі цяпер небясьпечна. Памагатыя Галоўнага інтэлектуала могуць спорна даць па шапцы і не на жарты сапсаваць ня толькі настрой, але і скурнае покрыва з прычоскай. — А што гэта вы, добры чалавек, удзень і не на працы? — спытаюць. — Га?! Другая зьмена? Які ж вы гаварун, жартаўнік і сьмяльчак у адначас! Дзівосьненькае спалучэнь-не! Тое, што трэба! Пройдземце! Дазвольце вас за ш-шкірку! Не ўжо, — даз-з-в-о-о-льце! Будзе ў цябе, разумнік, і другая зьмена, і трэцяя, і чацьвёртая звышурочная, і пятая праклятая! Усё будзе! (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Маракоў Леанід
  • Дата выхаду: 2021
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2003 by Леанід Маракоў, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Маракоў Леанід, Усход - штука тонкая. Ціхі аповед; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4/2003; с. 54-83
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org