- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кудраўцаў Аляксандр Пятровіч (1923-1997) нарадзіўся ў Дрыбіне. Пад час калектывізацыі стаў сіратой. Быў у блакадзе Ленінграда. Трапіў марскім пехацінцам на фронт, быў паранены ў 1941 годзе. Пасля вайны працаваў старшынёй калгасаў імя Кутузава і «Вольнае жыццё» ў Іўеўскім раёне, затым калгаса «Рэвалюцыя» ў Быхаўскім раёне. За працоўныя поспехі ўзнагароджаны чатырма ордэнамі, у тым ліку одэнам Леніна і ордэнам Айчынай вайны I ступені, і медалём «За перамогу над Германіяй». «У1933 годзе прыйшоў голад. Я распух ад голаду і чуць не памёр, выратавала толькі тое, што старэйшы брат Афанасій працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады ў Трылесіне. Ён прывёз два пуды збожжа, якое малолі і пяклі праснакі, вось яны і выратавалі мяне». «Калі ў Кранштаце хоць і бамбілі і былі артабстрэлы, але жыццё неяк цяжка, але ішло. Ленінград ужо горад быў не той, каналізацыя не працавала, святла не было, вады не было, яды таксама не было. Людзі ў горадзе худыя, бледныя, усмешак не бачна». «I я павінен сказаць, што ўсе справы ў калгасах у асноўным залежалі ад прыстойнасці і чэснасці старшынь калгасаў. У раёне былі такія старшыні, як мой сябар Пётр Пратасавіч Пазнякоў, Мачульскі, Баўм, Зайцаў, Цітоў, Заяц з калгаса "Радзіма" і іншыя».