- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кнігі маюць свой лёс, часам, як і ў людзей, – драматычны. Гэткі лёс напаткаў анталёгію аднаго верша Янкі Купалы “А хто там ідзе?”, якую ўклаў прафэсар Вячаслаў Рагойша – госьць перадачы. — Вячаслаў Пятровіч, «А хто там ідзе?» — адзіная анталёгія такога роду ў гісторыі беларускай літаратуры. А як увогуле зьявілася ідэя выдаць такую кнігу — адзін верш на 82 мовах? — Украіна дапамагла. Аднойчы я, будучы ў Львове, убачыў кніжку Тараса Шаўчэнкі «Заповіт» прыкладна на 40 мовах. І мне падумалася, а чаму наш Янка Купала ня можа загаварыць на тых жа сарака мовах?