- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Моніка Марон нарадзiлася ў 1941 годзе ў Берлiне. Пасля школы працавала год парыкмахеркай. Вывучала тэатр i гiсторыю мастацтва, працавала рэпарцёрам у газеце "Wochenpost". З 1976 года -- вольная пiсьменнiца. Яе апублiкаваны ў 1981 годзе на захадзе раман "Баваўняны попел" меў вялiкi поспех. У 1982 годзе выйшаў томiк прозы "Непаразуменне" з чатырма апавяданнямi i п'есай, а ў 1986 годзе раман "Перабежчыца" . У 1988 годзе паявiлася "нямецка-нямецкая перапiска "Тым не меней сардэчныя вiншаваннi" (у суаўтарстве з Ёзэфам фон Вестфаленам), у 1993 годзе -- зборнiк артыкулаў i эсэ "Суразмерна сiле i майго разумення". Яна лаўрэат шматлiкiх прэмiй, сярод iх -- прэмii iмя Клейста (1992). Монiка Марон жыве ў Берлiне. Творы Монiкi Марон выдавалiся ў С.Фiшэра i ў выдавецтве "Фiшэр Ташэнбух Фэрлаг".