- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аднатомнік «Выбранае» выдатнага беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара, сапраўднага члена міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі Анатоля Грыцкевіча (нар. 1929) адкрываецца вялікім даследаваннем ці не самых драматычных падзей у гісторыі Беларусі 1917-1921 гадоў «Барацьба за Беларусь». У раздзеле «Старонкі гісторыі» расказваецца пра самыя важныя гістарычныя падзеі розных часоў у Беларусі. Шэсцьдзясят трэці том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».