- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кнігу Віктара Шніпа склалі вершы, напісаныя на пачатку ХХІ стагоддзя. Паэзія для аўтара—чароўная атрута, якая прымушае душу пакутваць і праз гэтыя пакуты ачышчацца. Каханне і смерць—асноўныя лейтматывы зборніка. У кнігу Людмілы Рублеўскай уключана раней не друкаваная драматычная паэма “Апошнія гастролі Агасфера”. Ці можна дасягнуць шчасця шляхам насілля? Што стаіць за крывавай рамантыкай рэвалюцыі? Тэму асэнсавання мінулага і сучаснага Беларусі, філасофскіх роздумаў над сэнсам быцця працягваюць вершы розных гадоў, што таксама ўвайшлі ў зборнік.