Журы Прэміі Гедройця, якой ганаруецца найлепшая беларуская празаічная кніга, распачало працу у жніўні гэтага году. Імя лаўрэата стане вядомым у лістападзе, а пакуль мы дазнаемся, якія творы ўвайшлі ў доўгі спіс намінантаў на прэмію.
У звязку з невялікай колькасцю выдадзеных у 2022–2023 гадах мастацкіх кніг на беларускай мове, выкліканай крызісам кнігавыдання, і, адпаведна, з крытычна малой розніцай паміж колькасцю пазіцый поўнага і доўгага спісаў журы прэміі прапанавала скараціць колькасць кніг доўгага спісу з дванаццаці да дзесяці.
Аргкамітэт прэміі разгледзеў і прыняў рашэнне ўхваліць запыт журы. Такім чынам, сёлета доўгі спіс прэміі Гедройця складаецца з дзесяці пазіцый:
3. «Я танцую» – Віка Біран (выдавецкая ініцыятыва «Кася на Парнасе», 2023)
4. «Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая» – Ева Вайтоўская (выдавецтва «Янушкевіч», 2023)
6. «Жамяра: жаночыя гісторыі» –
Алена Вешторт (выдавецтва «Альфа-кніга», 2023)
7. «Вольнеры. Прадвесце» –
Валер Гапееў (выдавецтва «Янушкевіч», 2023)
8. «Круглая Square: Іранічны жыццяпіс чалавека і імперыі» – Вал Клемэнт (выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023)
9. «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» – Дзяніс Марціновіч (выдавецтва «Янушкевіч», 2023)
10. «Час пустазелля» –
Ганна Янкута (выдавецтва «Янушкевіч», 2023)