- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юры Гумянюк - нарадзіўся ў 1969; беларускі паэт, празаік. Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, аддзяленьне паляністыкі. Сябра Таварыства Вольных Літаратараў, Саюза беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар кніг паэзіі: «Водар цела» (Полацак, 1992), «Твар Тутанхамона» (Полацак, 1994), «Рытуал» (Полацак, 1999), «Вуліца тыгровых архідэяў. Вершы 1987-2003» (Беласток, 2003) і раману «Апосталы нірваны» («Калосьсе», № 2 – 3, 1995). Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Гарадзенскага тэатру лялек, карэспандэнтам газэты «Пагоня», сталы аўтар беластоцкага штомесячніка «Czasopis». Жыве ў Горадні.