Зміцер Бартосік у Вільні — 9 верасня
2024-08-22 20:56
На пачатку верасня ў Вільню, з прэзентацыяй кнігі “Забіць упалмінзага”, прыедзе пісьменнік і бард Зміцер Бартосік. Сустрэча адбудзецца ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры.
У гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя найбольш замоўчваюцца і застаюцца засакрэчанымі старонкі супраціву беларусаў савецкай акупацыі, русіфікацыі і калгасам. Праўда пра гэты супраціў знішчаная або схаваная ў архівах КДБ, а жывыя сведкі падзеяў памерлі.
Цягам 20 гадоў пісьменнік і бард
Зміцер Бартосік ездзіў па Беларусі ў пошуку праўдзівых сюжэтаў мінулага. Гэтым разам у рукі яму трапілі дакументы Маладэчанскага абласнога суду, якія выпадкова апынуліся ў адкрытым доступе, і ён адправіўся па адрасах важных падзей.
Аўтар апавядае пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакументаў і галасамі жывых сведкаў, якіх на момант выхаду кнігі амаль не засталося.
Таксама прагучаць песні Змітра Бартосіка віленскай пары́.
Партыя баяна Тацяна Карпіловіч.
9 верасня
19:00
Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus g. 20)