Зьявілася аўдыёвэрсія сэрыі кніг нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч «Галасы Ўтопіі»
2023-12-14 17:04
Супольнымі намаганьнямі Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменьнікаў і фонду Kamunikat стварылі аўдыёвэрсію сэрыі кніг беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч, ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры 2015 году.
«Галасы Ўтопіі» складаюцца зь пяці кніг: «У вайны не жаночы твар», «Апошнія сьведкі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва» і «Час сэканд-хэнд». Унікальнасьць сэрыі ў тым, што найноўшае выданьне аўтарка дапоўніла запісамі з уласнага дзёньніка і новымі гісторыямі, а таксама скасавала праўкі цэнзараў.
Агучылі аўдыёкнігі прафэсійныя акторы Алег Гарбуз, Алена Баярава, Сяргей Чуб і Крысьціна Дробыш.
«Хочам мы гэтага ці не, але гісторыя паўтараецца. Яна можа зьмяняць час, месца, але сутнасьць застаецца той жа. Тое, што ёсьць у кнігах Сьвятланы Алексіевіч, — яно вось тут цяпер, з намі. А некаторыя былі для мяне як погляд у будучыню. Гэта трэба пачуць цяпер, каб убачыць, наколькі іншай ёсьць гісторыя таго, што, здавалася, расказаная з усіх бакоў. Наколькі яна актуальная цяпер. Да дрыжыкаў», — кажа Крысьціна Дробыш.
Аўдыёкнігі можна паслухаць на любой зручнай пляцоўцы, спасылкі тут:
«У вайны не жаночы твар» (пераклад Валянціна Акудовіча);