- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца ўвайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы. “Ён сярод нашага брата пісьменьніцкага вызначаўся тым, што надаваў значэньне ня столькі сваёй асобе, колькі непасрэдна сваёй справе. Ён быў пісьменьнік, які любіў ня столькі сябе ў літаратуры, колькі любіў у літаратуры, у сваіх кнігах, у творчасьці сваёй свайго галоўнага героя. А галоўны герой яго — крэўны, карэнны беларус”. (Анатоль Вярцінскі, svaboda.org)