![]() |
![]() |
Імя Васіля Віткі (1911—1996), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, добра вядома чытачам. Ён аўтар шматлікіх кніг прозы і паэзіі, адрасаваных як дарослым, так і дзецям. У гэтую кнігу ўвайшлі лепшыя лірычныя і сатырычныя вершы паэта розных гадоў, а таксама казкі для дзяцей, за якія В. Вітка быў уцастоены высокай міжнароднай узнагароды — дыплома імя Х.-К. Андэрсена з занясеннем прозвішча пісьменніка ў Ганаровы спіс дацкага казачніка. Болей »
Кніга прозы вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Ніла Гілевіча — пра пасляваеннае юнацтва, з роздумамі пра дзень сённяшні. І ўсё, што напісана аўтарам «пра час і пра сябе», успрымаецца як вобраз пакалення, тых юнакоў і дзяўчат, якім, перажыўшы вайну, давялося яшчэ перажыць цяжкасці і нягоды пасляваенных гадоў. Кніга аўтабіяграфічная, толькі некаторыя імёны, па зразумелых прычынах, заменены. Болей »
«Перазовы» — новая кніга лірыкі Ніла Гілевіча, вынік творчай працы паэта за апошнія гады. Кніга тэматычна дзеліцца на тры раздзелы: вершы, прысвечаныя роднаму краю (сюды прымыкае і вянок санетаў «Нарач»); творы, у якіх гучыць незабыўная памяць пра вайну; і вершы пра дружбу беларускага народа з братнімі народамі. Болей »
Апавяданні, прадстаўленыя ў Зборніку “Перакат” – гэта сабраныя пад адну вокладку чалавечыя лёсы. Звычайна маладых людзей, якія апынуліся ў вельмі складаных жыццёвых сітуацыях. Маладая маці з маленькім сыночкам на руках шукае прытулку ў кляштары, а мужа за непакорнасць дзеючаму рэжыму забрала паліцыя. Малады хлапец, які пробуе знайсці вінаватага ў самагубстве брата. Удавец, душа якога ў адказ на дабрыню, адкрываецца і прымушае успамінам ... Болей »
У зборніку, які з’яўляецца своеасаблівым вынікам Міжнароднага “круглага стала”, прысвечанага мастацтву перакладу, змешчаны выступленні удзельнікаў, даследчыкаў літаратурных твораў і мастакоў слова, якія займаюцца перакладам. Побач з агульнымі, тэарэтычнымі пытаннямі аўтары рызглядаюць этапныя моманты гісторыі і методыкі перакладчацкага майстэрства, уплыў перакладаў на распаўсюд літаратуры па-за межы краіны. Труд перакладчыка цяжкі і скл... Болей »
Перапіс войска ВКЛ 1528 г., які захаваўся у складзе кнігі-копіі Метрыкі ВКЛ 523 (кніга Публічных спраў 1) канца XVI—пач. XVII ст., змяшчае пералік ваеннаабавязаных ВКЛ з адзначэннем памераў іх службы. З'яўляецца каштоўнай крыніцай па вывучэнню колькасці насельніцтва, структуры феадальнага землеўладання, гістарычнай геаграфіі, гісторыі родаў і імйн ВКЛ. Разлічана на вучоных, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй ВКЛ ... Болей »
Адам Ягоравіч Багдановіч (1862—1940) вядомы ў гісторыі беларускай культуры найперш як бацька Максіма Багдановіча. Ён аказаў вялізны ўплыў на фарміраванне асобы вялікага паэта, асабіста займаўся выхаваннем сына. Пазней ён напіша: "Мае дзеці, у тым ліку і Максім, паступалі ў гімназію з поўным маленысім колам ведаў І аб мінулым і аб усім акаляючым свеце". Да паслуг паэта была вялікая бібліятэка бацькі, глыбока дэмакратычнага, адукаванага і... Болей »
Эсэ, ці Некалькі згадак з гісторыі нашага народа - так вызначыў аўтар сваю кнігу. У ёй спрабуе ён ажывіць падзеі, вобразы таленавітых людзей розных часоў, якія былі забыты. Кніга адкрывае новыя старонкі з жыцця беларускага народа. Болей »
«Першая кніга» Івана Мележа — гэта сапраў-ды самая першая кніга пісьменніка, якая пісалася на фронце і ў шпіталях маладым салдатам Іванам Мепежам. Дзённікі і запісныя кніжкі, праз многа год сабраныя ў адно цэлае — хвалюючая кніга не толькі пра лёс юнака на вайне, але і пра вялікі народны подзвіг. Болей »
Кавыль Міхась (сапр. Лешчанка Язэп), нарадзіўся 01.12.1915 г. у вёсцы Покаршаў Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Грэскую сямігодку. Вучыўся на пазашкольным аддзяленні Беларускага педагагічнага тэхнікума ў Менску (1930-1933). Быў сябрам «Маладняка». 23.02.1933 г. арыштаваны і асуджаны на 3 гады няволі. Адбываў пакаранне на Далёкім Усходзе (чацвёртае аддзяленне Дальлага). У канцы кастрычніка 1935 г. датэрмінова вы... Болей »