pdf
epub
Грахоўскі Сяргей, Споведзь

Споведзь

Аповесці i вершы

Грахоўскі Сяргей

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў. Болей »


pdf
epub
Геніюш Ларыса, Споведзь

Споведзь

Геніюш Ларыса

Ужо сама назва гэтай кнігі прымушае адкрыць яе і заглыбіцца ў чытанне. “Споведзь” Ларысы Геніюш – шчыры аповед пра жыццё, пра тое хто і калі спрычыніўся да пакут беларускага народа, як было савецкіх вязьніцах і лагерах, колькі прыйшлося перацярпець прадстаўнікам беларускай інтэлігенцыі за тое, што не захацелі адмовіцца ад сваіх перакананняў, што да апошняй хвіліны жыцця заставаліся Беларусамі. Дзяцінства, маладосць, замужжа, жыццё ў эм... Болей »


Галубовіч Леанід, Споведзь бяссоннай душы

Споведзь бяссоннай душы

Лірычны дзённік

Галубовіч Леанід

«Споведзь бяссоннай душы» — новая кніга паэзіі Леаніда Галубовіча, чый першы зборнік стаў з’явай у беларускай паэзіі і ўмомант разышоўся. У новай кнізе Леанід Галубовіч верны сваёй асноўнай тэме — пранікненню ў людскую душу, у якой змяшчаецца ўвесь сусвет. Веданне жыцця вёскі, чалавека ў спалучэнні з высокім майстэрствам даюць добры плён. Самабытны талент Леаніда Галубовіча развіваецца, набірае сілу. Болей »


Бялевіч Антон, Споведзь сэрца

Споведзь сэрца

Бялевіч Антон

У кнізе Антона Бялевіча «Споведзь сэрца» не толькі званы Хатыні, але і магілы галосяць, расказваюць пра вялікую трагедыю спаленых фашыстамі вёсак, іх жыхароў, іх песень і светлай долі. З пякучым болем гавораць жывыя пра мёртвых, пра тое вогненнае пекла, у якім згарэлі нашы савецкія людзі, змагаючыся за сваю свабоду і шчасце. Галасы жывых людзей, пякучая споведзь іх сэрцаў данясуць, раскажуць новым пакаленням пра жахлівую трагедыю, пра м... Болей »


pdf
epub
Далідовіч Генрых, Станаўленне

Станаўленне

Апавяданні i аповесць

Далідовіч Генрых

Кніга прысвечана пакаленню, што нарадзілася і гадавалася ў зямлянках. Ім прыйшлося зведаць ваеннае ліхалецце, нялёгкія пасляваенныя гады, але яны пад апекаю старэйшых здолелі набыць дастатковы запас трываласці i дабрыні. Пісьменнік імкнецца пазнаёміць юнацтва ca светам дарослых людзей, не асцерагаецца падкрэсліць яго складанасць, але пры гэтым найперш выяўляе ідэалы маралі, шчырасць, чуласць, паэтызуе дзіцячы i юнацкі свет, першае пачуц... Болей »


Арабей Лідзія, Стану песняй

Стану песняй

Арабей Лідзія

Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветніца, рэдактар публіпыст, настаўніца, артыстка, медыцынскі работнік - усё гэта ўвасабляла ў сабе яркая, самабытная фігура Цёткі. Кніга «Стану песняй» дакументальная. Дзяцінства і юнацтва паэтэсы, Пецярбург як палітычная школа, вершы-пракламацыі Цёткі над барыкадамі рэвалюцыйнай Вільні, праследаванне царскім урадам, эміграцыя, нелегальныя паездкі ў Расію, падарожша ў Італію, арганізацыя патайных беларускіх шк... Болей »


Яскевіч Алена, Старабеларускія граматыкі, 2-е выд.

Старабеларускія граматыкі

да праблемы агульнафілалагічнай цэласнасці

Яскевіч Алена

Выданне і даследаванне найкаштоўнейшых помнікаў XVI--XVII ст.ст. — «Граматыкія-буквар» (1574) і астрожская «Азбука» (1578) Івана Фёдарава, «Граматыка славенска» (1596) Лаўрэнція Зізанія, «Граматыка славенская» (1645) Івана Ужэвіча — такую задачу паставіла перад сабой аўтар гэтай кнігі. Зроблена навуковая рэстаўрацыя і каменціраванне помнікаў, пераклад тэстаў на сучасную графіку, дапушчальнае адаптаванне тэкстаў для сучаснага чытача. Адр... Болей »


Мяцельскі А.А., Старадаўні Крычаў

Старадаўні Крычаў

Гісторыка-археалагічны нарыс горада ад старажытных часоў да канца XVIII ст.

Мяцельскі А.А.

На падставе археалагічных і гістарычных крыніц аўтар рэканструюе гісторыю Крычава, прасочвае яго генезіс, тэрытарыяльна-планіровачнае развіццё, заняткі і гандлёвыя сувязі яго жыхароў. Даецца нарыс палітычнай гісторыі горада. Упершыню ў беларускай гістарыягрыфіі горад разглядаецца разам з прылягаючай да яго акругай. Кніга ілюстравана. Разлічана на археолагаў, гісторыкаў, студэнтаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »


Церашчатава В. В., Старажытнабеларускі манументальны жывапіс ХІ-XVIII стст.

Старажытнабеларускі манументальны жывапіс ХІ-...

Церашчатава В. В.

У манаграфіі разглядаюцца асноўныя этапы і тэндэнцыі развіцця старажытнабеларускага жывапісу, які 'доўгі час вызначаў твар беларускага выяўленчага мастацтва. Аналізуюцца фрэскавыя цыклы з часоў Кіеўскай Русі (полацкія, віцебскія) і да XVIII ст. (магілёўскія, мсціслаўскія, нясвіжскія, гродзенскія, слаўгарадскія і інш.). Выданне з'яўляецца першай спробай абагульнення вынікаў даследавання манументальнага жывапісу Беларусі. Разлічана на м... Болей »


pdf
Ермаловіч Мікола, Старажытная Беларусь

Старажытная Беларусь

Полацкі і навагародскі перыяды

Ермаловіч Мікола

Вынік самаахвярнай працы чалавека, які прысьвяціў сябе цалкам дасьледваньню сапраўднай, а не “трыадзінай” гісторыі Беларусі. Сягаючы ў далёкія часы, зьбіраючы па абрыўках праўду пра гісторыю Беларусі пачынаючы ад часоў дагістарычных, пра якія засталіся крупіцы ўзгадак у самых старажытных летапісах. Аўтар паказвае гісторыю беларускага народа не паводле ідэалягічных штампаў, але паводле гістарычнай праўды і менавіта таму выданьне ўпершыню... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141]   Наступная   Апошняя