![]() |
![]() |
Зборнік быў надрукаваны ў 2000 годзе і большая частка вершаў раней друкавалася на старонках „Нівы”. Многія вершы - гэта ўспаміны аўтара з падарожжаў у Дуброўнік, у Капенгаген, а найбольш да розных мясцовасцяў ў Індыі, як Варанасі, Гая, Будгая, Наланда і яго рэфлексіі. Аўтар быў у індускіх ці буддыйскіх храмах у гэтых мясцовасцях, калі працаваў на кантракце пры будове электрастанцыі ў Бакара у 1986-88 гадах. More »
Вершам і паэмам, што ўвайшлі ў аднатомнік вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага, уласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, услаўленне духоўнай велічы чалавека, маральных каштоўнасцей жыцця. More »
У рамане маладога празаіка адлюстроўваюцца гістарычныя падзеі мінулага Беларусі пачатку XVI стагоддзя: набегі крымскіх татар, аблога імі Слуцка, перамога літоўска-беларускіх войск над татарамі пад Клецкам, паўстанве беларускай шляхты на чале князя Глінскага супраць караля Жыгмонта. У цэнтры рамана вобраз воіна слуцкай дружыны Мацея Кузьмініча, які ў пагоні за асабістаю выгадаю становіцца на шлях пагодніцтва і злачынства, здраджвае сзаім... More »
Трэццяе, перапрацаванае і дапоўненае выданне з серыі “Энцыклапедычная бібліятэчка "Беларусь"”, якое ўпершыню выйшла ў 1982 годзе. У кнізе ў храналагічнай паслядоўнасці выкладзены факты і падзеі, якія мелі месца ў гісторыі Беларусі з часоў глыбокай старажытнасці да нашых дзён. Прафесійным гісторыкам, краязнаўцам, супрацоўнікам экскурсійных бюро, а таксама ўсім тым, хто любіць свой край і цікавіцца яго гісторыяй, будзе карыснай гэта кні... More »
Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лёс дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — іх бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы і шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора. More »
Christ Landed in Harodnya by Karatkevich Uladzimir Uladzimer Karatkevich’s Christ Landed in Harodnya stands out in the Belarusian prose not only as a novel rich in daily life and historical details. It is also notable for the authors amazing description of events of the distant past, his ability to analyze the past from the positions of our modern life, present historical facts in a unique national context and make them relevant for th... More »
Асобныя апавяданні пісьменніцы Алены Сямёнаўны Васілевіч пра радасць і цяжкасці жыцця... Прапануецца дзецям-школьнікам. More »
The Tsar's Delirium The collection of stories is an easy reading, but it leaves a sad feeling about things that are already part of the past, that get lost failing to keep pace with civilization. These are things that we lose forever and irreversibly. The book is about Belarusian Padlasie village residents who consider themselves Orthodox believers but are pagans deep inside. It creates a true picture of a village, its residents, the... More »
Цвінтар — пляц перад Храмам. Цераз гэты пляц да алтарных прыступкаў — некалькі дзесяткаў крокаў... Вершы Валянціны Аксак звернутыя да тых чытачоў, у чыім жыцці Каляды й Вялікдзень — не этнаграфія ў гарадской кватэры, а дзве брамы, цераз якія ўваход на цвінтар і выхад з Храма. Адсюль — лучнасць зямнога й вечнага нават у любоўнай лірыцы. More »
У новай кнізе паэт працягвае шчырую размову пра гераічнае мінулае свайго народа, баявых таварышаў-партызан. Хораша апаэтызавана родная прырода. Нямала вершаў напісана аб высокім і пачэсным прызванні паэта. More »