![]() |
![]() |
Гэта кніга паэзіі Уладзіміра Караткевіча (1930-1984), якую ён сам падрыхтаваў да друку. Аўтар пабачыць яе не змог, але ўдзячны чытач зноў сустрэнецца з выдатным майстрам, адным з самых дасведчаных пісьменнікаў нашага часу, таленавітым Паэтам. Болей »
У зборнік увайшлі беларускія народныя льегенды, паданні, вусныя сказы, у якіх адлюстроўваюцца нацыянальныя рысы жыцця народа, выяўляецца яго светапогляд. Творы ўзяты з рукапісных архіваў, а таксама з фальклорна-этнаграфічных зборнікаў Е. Раманава, П. Шэйна, А. Сержпутоўскага, М. Дабравольскага, М. Федароўскага, з літаратурных крыніц і запісаў самога складальніка. Тэксты адаптаваны з разлікам на масавага чытача. Болей »
Книга содержит воспоминания советских партизан и немецких антифашистов о совместной борьбе против гитлеровских захватчиков на временно оккупированной территории Белоруссии в годы Великой Отечественной войны. Издается одновременно в Берлине на немецком языке и в Минске — на русском. Болей »
Кароткія фельетонныя замалёўкі Міхася Шаховіча – гэта гумарыстычнае, часам саркастычнае апісанне таго, што убачана, заўважана, падгледжана і перадумана. «Вада ў рэшаце», як сама назва падказвае, зборнік гумарыстычна-сатырычных апавяданняў. Штодзённае жыццё, яго праблемы, часам зусім благія справы, з якіх родзяцца немалыя клопаты, простая людзкая плётка, забабонства і чалавечая зайздрасць ляглі ў аснову гэтай кніжкі. Пільны назіральнік М... Болей »
"Аўтар не прэтэндуе, каб ягоная праца разглядалася як навуковае дасьледаваньне ці ўсыстэматызаваны турыстычны даведнік. Гэта позірк старога беларуса-віленчука, карэннага жыхара Вільні на бясконца любы яму родны горад." Л. Луцкевіч Болей »
З усіх разнастайнасцей графічнага мастацтва кніжная графіка з'яўляецца самай складанай. Мастак у гэтай галіне акрамя прафесійных навыкаў павінен валодаць шырокім дыяпазонам дадатковых ведаў: уменнем зрабіць крытычны аналіз рукапісу, асновамі мастацкай i тэхнічнай рэдактуры, прымяненнем на практыцы тэхналогіі паліграфічнай вытворчасці. Кніжная графіка, як від мастацтва, тоіць вялікія магчымасці мастакоўскай тэхнічнай лабараторыі: малюнак... Болей »
Сёлета спаўняецца 110 гадоў ад нараджэння Вацлава Іваноускага /І880-7.ХІІ. І943/ — вучонага, палітычнага дзеяча, ветэрана беларускага адраджэньня , які поплеч з братамі Луцкевічамі стаўся адным з закладчыкаў першых беларускіх палітычных арганізацыяў. Вацюк Тройца /такі быу ягоны палітычны псеўданім/ прысьвяціў сваё жыцьцё абуджэньню ў нашым народзе пачуцьця нацыянальнае самасьвядомасьці, барацьбе за ягоную незалежнасьць. Трагічна склаўс... Болей »
Другі паэтычны эборнік Галіны Тварановіч-Сеўрук — працяг усхваляванага пошуку адказаў на спрадвечныя пытанні быцця, раздум над лёсам чалавека ў Вечнасці, Лірычная гераіня ўспрымае жыццё як найвялікшы дар, у берагах якога кожны спраўджваецца як універсальная духоўная магчымаснь у паўсядзённым выбары абставін, узрастаючы ў любові да роднай эямлі, вялікай чалавечай сям'і. Болей »
Гэтую кнігу можна чытаць пад музыку — рэкамэндуем Джузэпэ Вэрдзі, арыю з опэры «Набука», — яна гучала на хвалях беларускай «Свабоды» ўвесь 2001 год да апошняга сьнежаньскага вечара: «Ты пяеш — і з табой маё сэрца пяе, о Свабода!..» «Freedom House» — міжнародная арганізацыя «Дом Свабоды» — у 2001 годзе аднесла Беларусь да несвабодных краінаў сьвету, адзіную з усёй Эўропы на пачатку ХХІ стагодзьдзя. І ўсё ж тады, прынамсі, пабольшала паэт... Болей »
Маленькая вёска Грыбоўшчына на беларуска-польскім памежжы, на Сакольшчыне. На памежжы вёска апынулася пасля ўсталявання мяжы, а ў часы, апісваемыя аўтарам, гэта была зямля беларуская (Заходняя Беларусь), населеная, у асноўным, праваслаўнымі з невялікай дамешкай каталікоў. Жыў у вёсцы мужык – Альяш Клімовіч, які, назваўшыся памазанікам Божым, стварыў секту. Праўду сказаўшы, сам Альяш сябе прарокам не лічыў, але навакольны люд, ды чуткі, ... Болей »