pdf
epub
Караткевіч Уладзімір, Выбраныя творы ў 2 тамах

Выбраныя творы ў 2 тамах

Апавяданні, аповесці

Караткевіч Уладзімір

Першы том вядомага беларускага пісьменніка Ул. Караткевіча складаюць лепшыя апавяданні на сучасныя тэмы, аповесці "Лісце каштанаў" і "Чазенія". Аповесць "Лісце каштанаў" - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Другой Сусветнай вайны; "Чазенія" - паэтычны расказ аб нязведаных абшарах, аб дзіўных выпадках, аб сіле дружбы, кахання, вернасці. Болей »


Асіпенка Алесь, Выбраныя творы ў двух тамах, том 2

Выбраныя творы ў двух тамах

Аповесці і апавяданні

Асіпенка Алесь

Другі том выбраных твораў Алеся Асіпенкі складаюць аповесці «Абжыты кут», «Канец бабінага лета», «Няроўнай дарогай» і апавяданні «Мірная вайна», «Школьная фатаграфія», «Новы сакратар», «Дзед Кузьма, Антон Пакоша і Любка Вадзянец», «Кірыла Уласік», «Сцежка да хаты», «Белы камень». Болей »


Асіпенка Алесь, Выбраныя творы ў двух тамах, том 1

Выбраныя творы ў двух тамах

Апавяданні і аповесці

Асіпенка Алесь

Першы том выбраных твораў Алеся Асіпенкі складаюць апавяданні «Маці», «Пастка», «Шчырэц і Цыцуля», «Крык чайкі», «Лаўрэат мясцовага конкурсу», а таксама аповесці «Два дні і дзве ночы» і «Жыта». Болей »


Адамчык Вячаслаў, Выбраныя творы ў двух тамах, том другі

Выбраныя творы ў двух тамах

Раман Год нулявы; Апавяданні

Адамчык Вячаслаў

У другі том выбраных твораў Вячаслава Адамчыка ўвайшлі раман «Год нулявы» і апавяданні. Чытач сустрэнецца са знаёмымі героямі па першай кнізе «Чужая бацькаўшчына»: Імполь, Алеся. яе брат Міця, стары Корсак, наймічка Хрысця, усё Верасава — заходнебеларуская вёска напярэданні вялікіх сацыяльных перамен 1939 года, калі Заходняя Беларусь была прынята ў склад адзінай Савецкай дзяржавы. Болей »


Адамчык Вячаслаў, Выбраныя творы ў двух тамах, том першы

Выбраныя творы ў двух тамах

Раман Чужая бацькаўшчына, апавяданні

Адамчык Вячаслаў

У першы том выбраных твораў вядомага беларускага пісьменніка Вячаслава Адамчыка ўвайшлі раман «Чужая бацькаўшчына» і апавяданні. Раман расказвае пра падзеі ў заходнебеларускай вёсцы напярэдадні вялікіх сацыяльных перамен. У цэнтры рамана вобраз маладой жанчыны, якая, застаўшыся ўдавою, хоча знайсці сваё каханне, сваю страчаную маладосць. Тэматыка апавяданняў разнастайная: вайна, цяжкое пасляваеннае жыццё, сучасная вёска. Болей »


pdf
Грахоўскі Сяргей, Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Том 1 Вершы 1929-1977

Грахоўскі Сяргей

Бо як бы ні гаварыў паэт сам пра сябе і нават як бы ні хвалілі або ні лаялі яго крытыкі, ён уваходзіць у памяць, у пачуцці людскія творамі — няхай некалькімі вершамі, няхай адной песняй, нават адным радком, калі гэта ўласнае, вынашанае, выбалелае, запаветнае — вось яго пашпарт і візітная картка, па якой мы пазнаём аблічча аўтара, яго манеру, стыль, адметнасць слова, засведчанага ўласным лёсам. Болей »


pdf
epub
Грахоўскі Сяргей, Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Том ІІ. Апавяданні і аповесць

Грахоўскі Сяргей

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка». Болей »


pdf
Быкаў Васіль, Выбраныя творы ў двух тамах, Том 2

Выбраныя творы ў двух тамах

Быкаў Васіль

У другі том увайшлі аповесці "Альпійская балада”, "Абеліск", "Сцюжа", "Аблава". У аснову твораў пакладзены суровый падзеі перадваеннага часу, Вялікай Айчыннай вайны i гадоў сталінскіх рэпрэсій Болей »


pdf
Быкаў Васіль, Выбраныя творы ў двух тамах, Том 1

Выбраныя творы ў двух тамах

Быкаў Васіль

У першы том увайшлі аповесці "Пастка", "Круглянскі мост", "Знак бяды" i апавяданне "На Чорных лядах". У аснову твораў пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Болей »


pdf
epub
Карпюк Аляксей, Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Том першы. Данута - аповесць, апавяданні, публіцыстыка

Карпюк Аляксей

Два тамы выбраных твораў Аляксея Карпюка, першы том адкрывае аповесць “Данута”, у якой каханне, трагічнае ад першага несвядомага праяўлення,— Янкі Барташэвіча і генералавай дачкі Дануты Янкоўскай. Паненка, выхаваная на вялікадзяржаўнай польскай культуры і раскошы, здолела разглядзець пад вышыванай кашуляй беларускага хлапца багатую высакародную душу, прыродны розум, пяшчотнасць, прыкрытую сялянскай каструбаватасцю. Пераступіць умоўнасць... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113]   Наступная   Апошняя