![]() |
![]() |
Цёплай ласкай авеяны, Ты дайшоў да душы, Мілы, ціхі «Пут, веіні», Што пяюць латышы. Мы за рукі ўзяліся, Шмат даверлівых рук, Рыга з Мінскам сышліся, Выйшлі разам на круг. Хай не ведаем мовы, Толькі ўсе нам радней Сэрцу блізкія словы: Ветрык, вей! На паляне вяселай Разаслалі абрус, Водзяць песню наўкола 3 латышом беларус. Светлай дружбы крыніцы 3 кожным годам званчэй, Заспявалі ўкраінцы: Ветрык, вей! Болей »
Паэтычны зборнік уключае лепшыя творы вядомых беларускіх паэтаў П. Броўкі, М. Танка, П. Панчанкі, А. Вялюгіна, Р. Барадуліна і інш. Вершы і паэмы прысвечаны У. І. Леніну, Камуністычнай партыі, рэвалюпыі. Болей »
Юрка Баена - тыповы сын беларускае вёскі ў Польшчы. Нарадзіўся 24 сакавіка 1957 года ў вёсцы Мокрае Бельскападляскага павета. Прыйшоў ён на свет у добры час. Польшча гэтага перыяду павольна пазбаўлялася залежнасці ад Савецкага Саюза. Новы кіраўнік Польскае дзяржавы У.Гамулка адыйшоў ад прымусовае калектывізацыі вёскі. Былі ліквідаваны гэтак званыя абавязковыя пастаўкі дзяржаве малака, мяса і збожжа. Беларускія вёскі на Беласточчыне раза... Болей »
У кнізе сабраны артыкулы, выступленні, інтэрв'ю акадэміка Р. Г. Гарэцкага за апошнія пяць гадоў. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра дзяр'жаўнасць, незалежнасць, дэмакратыю, нацыянальнае адраджэнне Беларусі, становішча беларускай мовы, развіццё культуры, навукі, адукацыі, успаміны і нарысы пра дзеячаў навукі, а таксама абразкі і кароткія мініяцюры розных гадоў. Болей »
У новай кнізе паэт застаецца верным стрыжнявой тэме сваёй творчасці — любові да Радзімы, бацькоўскай зямлі, вернасці запаветам папярэдніх пакаленняў. Многія старонкі зборніка прысвечаны беларускай прыродзе. Чалавек і Прырода — вось дзве сілы, дзве вялікія вяршыні, якія не могуць існаваць паасобку, асабліва ў нашым бурным дынамічным жыцці. Болей »
Многія тысячы кіламетраў пераадолелі беларускія пісьменнікі і публіцысты, каб стварыць гэту кнігу. Чытачы знойдуць у ёй усхваляванае слова пра Расію і Туркменістан, Эстонію і Казахстан — пра ўсе братнія рэспублікі, што ствараюць непарушны Саюз савецкіх народаў. Болей »
Свой «новы сусвет» малады паэт Андрэй Аляксандраў прыдумаў сам, і гэты сусвет «вісіць люстраною кропляй над пашчай нябыту». Надзіва, усё вельмі проста. Для таго, каб трапіць у абладу высокіх пачуццяў і рамантычна-ўзнёслых летуценняў, творца «моўчкі здзьмухвае пыл з новага аркуша паперы». У бясконцай прасторы жорсткай рэчаіснасці з відавочяымі адзнакамі фантамасгорыі «свабодны мастак» абяцае: «Я знайду яго позна ці рана — Вечны Горад Чыр... Болей »
Валянціна Аксак паходзіць зь вёскі Смалічы, што на Нясьвіжчыне. Вяртаньне ў Смалічы з усіх жыцьцёвых вандровак сталася лейтматывам ейнае чацьвёртае паэтычнае кніжкі. “Віно ў жыцьці – ня ўсё, але жыцьцё безь віна – нішто” – гэта ня толькі французскае выслоўе, але і эпіграф, які абрала Валянціна Аксак да сваёй кнігі “Віно з Каліфорніі”. І хто не пагодзіцца з ім? Каб жыцьцё ня сталася “нічым”, віно п’юць і ў Гётэборгу, і ў Вільні, і ў Варш... Болей »
Гэты альбом — своеасаблівая ілюстраваная энцыклапедыя пра Вінцэнта Якуба Дуніна-Марцінкевіча, яго асяроддзе, эпоху і час. Для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў, усіх, хто неабыякавы да нацыянальнай духоўнай спадчыны. Болей »
Казка пра неразумнае мядзьведзяня вядомая дзецям усяго сьвету. Кніжка Алана Мілна была перакладзена свайго часу на розныя мовы сьвету. І, што праўда, дзеці ў Беларусі таксама ведалі гэтае медзьведзяня, але чыталі пра яго па-расейску (некаторыя, магчыма, па-польску). Рознымі кінастудыямі былі створаны мультыплікацыйныя фільмы, а песенькі і выказванні плюшавага героя сталі прыказкамі і прымаўкамі і ўвайшлі ў народны фальклор. Цяпер белару... Болей »