![]() |
![]() |
Гісторык-краязнаўца К. Шышыгіна-Патоцкая шмат гадоў даследуе славутую даўніну роднай Нясвіжчыны. Яе чарговы аповяд прысвечаны знакамітай зямлячцы Барбары Радзівіл, якой лёс наканаваў стаць каралевай Польшчы і вялікай княгіняй Літвы, але нечакана памерці на дваццаць восьмым годзе жыцця... 3 рамантычным каханнем Барбары Радзівіл і Жыгімонта Аўгуста звязана мноства легенд і паданняў, на якіх грунтуецца даследчыца. Болей »
Міхась Зарэцкі (сапр. Міхаіл Яўхімавіч Касянкоў) нарадзіўся 20 лістапада 1901 г. у сяле Высокі Гарадзец Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і вясковага дзяка. Дзяцінства будучага пісьменніка прайшло ў вёсцы Зарэчча пад Шкловам (адсюль і псеўданім). М. Зарэцкі скончыў Аршанскае духоўнае вучылішча, вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі. Служыў перапісчыкам у паўвайсковай часці, некаторы час настаўнічаў на Магілёўшчыне, узначаль... Болей »
Гераіня новай аповесці Міколы Гіля «Прагал» — былая калгасніца Стэпачка, а цяпер гарадская пенсіянерка. Ёй восемьдзесят гадоў. Шэсцьдзесят з іх яна пражыла ў вёсцы, пасля перабралася да сына ў горад. У поўным дастатку жывуць яе дзеці і ўнукі. Толькі заўважае яна ў сваіх дзяцей холад і раўнадушша. Паўстае супраць сытага, спакойнага, але пустога, пазбаўленага высокіх ідэалаў жыцця і саўгасны інжынер Кім з аповесці «Кім і Валерыя». Болей »
Этгар Керэт нарадзіўся ў 1967 г. у Тэль-Авіве. Ягоны бацька паходзіць з Баранавічаў. Аўтар культавых зборні-каў «Мая туга па Кісынджэры» (1994) і «Аз’Есмь» (2002), гэтых «Дзяніскіных апавяданьняў» эпохі разьвітога пост-мадэрнізму, Кнігі Керэта перакладаліся на дзясяткі моваў. «Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам» - складанка выбраных твораў пісьменьніка. Болей »
Кніга прысвечана асобе і творчасці "рускага Залатавуста" XII ст., славутага хрысціянскага падзвіжніка-асветніка, пісьменніка і прапаведніка. Аўтар упершыню робіць спробу дэталёвага ўзнаўлення рэальнай біяграфіі свяціцеля, а таксама праводзіць атрыбуцыйнае даследаванне твораў Кірылы Тураўскага. Чытач знойдзе разгорнуты разгляд багаслоўскіх і філасофскіх поглядаў мысліцеля, асаблівасцей паэтыкі яго твораў. Кніга мае дадатак, які ўяўляе на... Болей »
Кніга прысвечана асобе і творчасці «рускага Залатавуста» XII ст., славутага хрысціянскага падзвіжніка-асветніка, пісьменніка і прапавеніка. Аўтар упершыню робіць спробу дэталёвага ўзнаўлення рэальнай біяграфіі свяціцеля, а таксама праводзіць атрыбуцыйнае даследаванне твораў Кірылы Тураўскага. Чытач знойдзе разгорнуты разгляд багаслоўскіх і філасофскіх поглядаў мысліцеля, асаблівасцей паэтыкі яго твораў. Кніга мае дадатак, які ўяўляе най... Болей »
Ведаюць усе на свеце ды яшчэ і паў Амерыкі, што восенню мінулага года я быў у санаторыі ў горадзе Калабжэг. Кажучы праўду, дык я туды паехаў не з мэтай навуковых даследаў, а лячыць нервы і рэўматызм. Аднак давялося забаўляцца і ў вучонага. Людзей з'ядае прага ведаў і яны шукаюць кагосьці, хто ў данай галіне быў бы вучоны, ды засыпаюць беднага рознымі пытаннямі. Так давялося і мне. Толькі адкуль людзі адразу пазнаюць, хто кім з'яўляецца?... Болей »
Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым п... Болей »
З прычыны ўзаемнае залежнасьці думкі і слова, тут ляжыць довад, што мовы не зьяўляюцца фактычна сродкамі рэпрэзэнтацыі праўды, якая ўжо запэўнілася, але значна болей - сродкамі выкрываючымі праўду, няведамую дагэтуль. Іхная розьніца не зьяўляецца розьніцаю гукаў, але розьніцаю сьветапоглядаў. (Вільгельм Гумбольдт) Болей »
Упершыню на беларускай мове друкуюцца выдатныя помнікі старажытнабеларускай літаратуры, якія належаць да жанраў жыцій і хаджэнняў. У кнігу ўвайшлі жыціі святых Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўраамія Смаленскага, «Падарожжа Мікалая Крыштофа Радзівіла ў Святую Зямлю» і іншыя творы, вядомыя раней толькі вузкаму колу чытачоў. Болей »