![]() |
![]() |
У кнігу ўвайшлі лепшыя аповесці і апавяданні розных год, аб’яднаныя адной тэматыкай — маладзёжнай. Месца чалавека ў жыцці, яго станаўленне — галоўны напрамак кнігі. Болей »
Кніга складаецца з дзвюх частак: «Хранограф» і «Лёсам звязаныя з Гродна». У першай частцы ў храналагічным парадку падаецца гісторыя горада ад летапісных часоў да сучаснасці, а ў другой частцы ў алфавітным парадку са спасылкамі на адпаведныя старонкі першай часткі прыводзяцца біяграфічныя звесткі аб людзях, сваім жыццём і дзейнасцю звязаных з Гродна. Болей »
Кніга складаецца з дзвюх частак, якія арганічна дапаўняюць адна адну. Першая частка апісвае гісторыю Гродна з летапісных часоў да сучаснасці, а другая праз біяграфіі асоб, якія нагадваюцца ў першай, "размыкае" яе практычна на ўвесь свет. Слоўнік тэрмінаў і сінхраністычная табліца дапамогуць арыентавацца ў прасторы і ў часе. Упершыню прыведзена генеалогія гарадзенскіх князёў. Маецца іменны паказальнік на беларускай мове. Прызначана для к... Болей »
У кнігу сацыяльна актыўнага пісьменніка Васіля Якавенкі ўключаны выбраныя публіцыстычныя творы, напісаныя ім у гады пасля чарнобыльскай катастрофы. Яны прысвечаны як гэтай найвялікшай у свеце трагедыі, так і шматлікім пытанням экалогіі, маралі, этыкі, нацыянальнай культуры і духу беларускай супольнасці падчас крушэння ранейшых сваіх спадзяванняў і пераходу ў новыя варункі жыцця. Кніга выдадзена па заказу грамадскай арганізацыі Беларускі... Болей »
Творы Валянціны Коўтун добра вядомы чытачам не толькі Беларусі, але Украіны, Літвы, Расіі, іншых краін. Раман «Крыж міласэрнасці» ў еўрапейскай літаратуры — з'ява унікальная. Гісторыка-біяграфічная дылогія створана на аснове жыцця і творчасці славутай паэтэсы, сястры міласэрнасці пачатку стагоддзя Алаізы Пашкевіч (Цёткі). На старонках вострасюжэтнай кнігі ажывае шмат іншых знакамітых людзей пераломнай эпохі — Я. Купала, І. Франко, Э... Болей »
— Дэбютаваў я вершам „Дом” 1 красавіка 1973 года ў „Ніве”, калі быў вучнем першага класа Бельскага беларускага ліцэя. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, у часопісе „Тэрмапілы”, які выдаецца гэтым аб’яднаннем, у „Беларускіх календарах” БГКТ, літаратурных часопісах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў беларускім эміграцыйным друку ў Амерыцы і Нямеччыне. Выдаў тры томікі паэзіі: Лісты блакітных успамінаў (... Болей »
У чарговым зборніку паэта Эдуарда Акуліна «Крыло анёла» чытач знойдзе вершы для сур'ёзнага, удумлівага чытаньня. Паэзія Эдуарда Акуліна — рамантычная, шчырая, поўная эмацыянальнай чысьціні. Зборнік складаецца з дзвюх частак: «Па той бераг Сожа» і «На сподзе нябёсаў». Тут і вершы-прысьвячэнні, і вершы-роздумы. Тут разважаньні на рэлігійную тэму, пра існасць жыцьця, пра яго сэнс і месца чалавека ў сьвеце. Частка вершаў, трапіўшых у зборні... Болей »
Школьнік з Баранавіч Віталь Пятроўскі яшчэ толькі паступіў у тэхнічнае вучылішча, а пра яго адкрыццё ўжо ведалі вучоныя. Хлопчык прапанаваў механізм развядзення мастоў, якія прыводзяцца ў рух самой плынню ракі. Да гэтага ніхто ў свеце, апроч юнага вынаходніка, не дадумаўся... Пра адзін год з жыцця Віталя Пятроўскага і расказвае Галіна Васілеўская ў сваёй новай аповесці «Крылы». Болей »
Героі большасці апавяданняў — людзі сённяшняй вёскі ці тыя, што шывуць у горадзе, але не парываюць сувязі з месцам, дзе нарадзіліся і выраслі, змест апавяданняў — праца, штодзённыя клопаты і трывогі людзей за ўрадшай, за прыроду і чалавека, за будучыню. Болей »
Напісаны ў 1953-1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана - калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя. Болей »