- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Янка Купала і Слонімшчына – чарговае выданьне аўтарства слонімскага журналіста і краязнаўцы Сяргея Чыгрына. Сяргей Чыгрын спрабуе паказаць тыя сувязі Слонімшчыны з беларускім “песьняром” Янкам Купалам, якія нябачнымі ніцямі праходзяць праз лёс гэтага краю. І няхай паэт ня жыў і не нарадзіўся на Слонімшчыне... Болей »
У манаграфіі разглядаюцца сацыяльна-культурныя працэсы, якія вызначалі, на думку аўтара, кірунак і характар зьменаў у жыцьці заходнебеларускай вёскі ў другой палове ХІХ – першай траціне ХХ ст. Аўтар стварае мадэль разьвіцьця капіталістычнай мадэрнізацыі традыцыйнага аграрнага грамадзтва на гэтым абшары.... Болей »
Разам з аўтарам гэтай кнігі чытач пабывае ў многіх краінах (Італія, Сербія, Францыя, Германія, Швейцарыя), пазнаёміцца з традыцыямі, бытам, культурай еўрапейскіх народаў. Паказваючы іншае жыццё, Сяргей Законнікаў заўсёды перакідае кладку памяці да роднае зямлі, усхвалявана і заклапочана гаворыць пра... Болей »
Зборнік артыкулаў аб падзеях беларускай нацыянальнай рэвалюцыі ў пачатку 90-х гадоў, аб здабыцьці незалежнасьці ў жніўні 1991 г., аб палітыцы і дзеяньнях дэпутатаў Апазыцыі БНФ ў Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня (1990-9.01.1996). Кніга пасьвечана ХХ-годдзю незалежнасьці Беларусі. Выданьне разьлічанае... Болей »
У гэтай кнізе, як і ў ранейшых, аўтар добра пазнавальны ў сваёй пачуццёвай узрушанасці, у вясёлай іроніі і філасофскай разважлівасці. Пераканаўчая стылёвая аснова твораў спрыяе лёгкаму быццю чытача ў беларускім вербальным свеце.... Болей »
У кнізе апавядаецца пра аднаго з самых славутых беларускіх князёў — Усяслава Брачыславіча (1044-1101), які быў, па сутнасці, заснавальнікам беларускай дзяржаўнасці. Для шырокага кола чытачоў. Паміж намі, сённяшнімі, і тымі далёкімі, прыхаванымі смугою сівой даўніны продкамі пралягло дзевяць стагоддзяў.... Болей »
Манаграфія прысвечана ўзнікненню, фарміраванню і развіццю гісторыка-тапаграфічнай структуры найстаражытнейшага беларускага горада — Полацка. На падставе абагульнення матэрыялу шматгадовых гістарычных і археалагічных доследаў увазе чытача прапануецца на прыкладзе Полацка канцэпцыя і этапы фарміравання... Болей »
Сяргей Календа - пісьменнік, культуролаг. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў горадзе Капылі Менскай вобласці, амаль з нараджэння жыве ў Менску. Скончыў БДУ Факультэт міжнародных адносін, адзяленне культуралогіі, займаецца даследаваннямі ў сусветнай культуры і літаратуры. Піша прозу, верлібры, літаратурныя праекты... Болей »
Кніга беларускага культуроляга С. Санько ўяўляе зборнік працаў з гэткай сучаснай галіны гуманітарных дасьледаваньняў, як кагнітыўная і кантрастыўная культуралёгія. У кнізе ўпершыню з гэткага гледзішча аналізуюцца фрагмэнты традыцыйнай беларускай мадэлі сьвету на тле традыцыйнай культурнай спадчыны іншых... Болей »
У кантэксце літаратуры Беларусі позняга Рэнесансу паэма “Румяны...” („Barwiczka”) вылучаецца тым, што адрасаваная яна не чытачам, а выключна чытачкам. Пра гэта сведчыць як жартаўлівая “Прадмова да паненак”, так і змест асноўнай часткі твора: падрабязнае апісанне рэцэптаў макіяжу і масак для твару. Невядомы... Болей »
Зборнік пазначаны неаслабнай увагай паэта да пашага сучасніка, да яго працоўнай дзейнасці і духоўнага свету, любоўю і клапатлівымі адносінамі да ррднай прыроды. Вершы напоўнены роздумам аб сэнсе жыцця, аб чалавечай сіле і дабраце, душэўнай чысціні і шчырасці. У кнігу ўвайшла таксама паэма «Урбаны».... Болей »
Творчае крэда гэтай кнігі паэт перадае наступным чынам: «Маці аднойчы сказала: трэба з людзьмі жыць так, каб заўсёды заставалася слова на дабрыдзень...» Гэта значыць, каб кожная сустрэча была шчырай і цікавай, каб кожны чалавек клапаціўся аб росквіце Радзімы.... Болей »
Выданне прысвечана памяці Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско) (1912-1999), беларускага паэта, журналіста і публіцыста, удзельніка Другой сусветнай вайны. У кнізе праз успаміны сяброў, літаратараў, землякоў раскрываецца непаўторная і таленавітая асоба, цікавая творчая біяграфія аднаго з выдатных... Болей »
Вёску Вялікая Кракотка, што на Слонімшчыне, Уладзімір Караткевіч назваў самай прыгожай вёскай на свеце. Але вёска не толькі прыгожая, але і знакамітая. Знакамітая Вялікая Кракотка найперш тым, што тут яшчэ ў 1927 годзе пры гуртку Таварыства беларускай школы вясковая моладзь заснавала бібліятэку-чытальню... Болей »
“Жалезная заслона з арнаментам” напісана ў Гродне. Прафесар А.Пяткевіч зазначае, што ў творы пераважае іранічна-сатырычная інтанацыя. Адметнасць у наступным, піша ён: “Трапны загаловак аб’ядноўвае сцэны пасяджэнняў высокіх чыноўнікаў, якія вырашаюць розныя дзяржаўныя пытанні. Сам выбар такіх пытанняў... Болей »
У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».... Болей »
Гэта друтая кніга з цыкла беларускіх гістарычных і літаратур-ных анекдотаў Галоўныя героі тут — асобы, якія не маюць патрэ6ы ў дадатковым прадстаўленні, што ёсць першай умовай названага жанру. Іншая ўмова — пажаданая, але неабавязковая дакументальнасць. У гэтым заключаецца адметнасць гістарычных і літаратурных... Болей »
У гэту мініяцюрную кніжачку ўвайшлі легенды і паданні Слонімшчыны, якія сабраў і пераказаў літаратар, гісторык і краязнавец Сяргей Чыгрын са Слоніма. Задача збірання і апублікавання вуснай народнай творчасці сёння асабліва надзённая. У выніку сацыяльнадэмаграфічных працэсаў адбываецца разбурэнне традыцыйнай... Болей »
Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода... Болей »
Аўтар вызначыў сваё новае выданне як кнігу-паклон. Амаль кожны твор з сабраных пад яе вокладкай асветлены імем маці, натхняльным замілаваннем яе духоўнай постаццю, напісаны з удзячнасцю за дабрыню і ласку, за незабыўныя ўрокі жыцця. I асабліва - за адкрыццё спеўнага вытоку роднай мовы. У адным з раздзелаў... Болей »