Журы назвала тройкі найлепшых паэтычных кніг 2022 і 2023
2024-09-11 15:46
Журы паэтычнай прэміі Наталлі Арсенневай вызначылася з кароткімі спісамі за 2022 і 2023 гады.
Кароткі спіс за 2022 год выглядае наступным чынам:
Альгерд Бахарэвіч, «Вершы» (выдавецтва «Viasna»)Наста Кудасава, «Побач» (выдавецкая ініцыятыва «Skarynyčy»)Вальжына Морт, «Песні для мёртвых і ўваскрэслых» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)
У кароткі спіс прэміі за 2023 год увайшлі кнігі:
Валянціна Аксак, «Уцёкі з Палесся» (фонд «Kamunikat.org»)Марыя Бадзей, «Мёд і дым» (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)
Ганна Шакель, «Цела мігдалу» (выдавецкая ініцыятыва «Вільма»)
Пераможцаў назавуць на цырымоніі ўзнагароджання, якая адбудзецца 20 верасня, у дзень нараджэння патронкі прэміі Наталлі Арсенневай. Імпрэза пройдзе ў Варшаве, на пляцоўцы партнёра цырымоніі – Моладзевага хаба.
Сёлетні склад журы прэміі:
Дар’я Бялькевіч – паэтка, перакладчыца песень. Яе першы паэтычны зборнік вершаў «Слёзы на вецер» атрымаў прэмію Наталлі Арсенневай за 2021 год.
Міраслава Лукша – журналістка, пісьменніца і перакладчыца, аўтарка кніг паэзіі і прозы. Аляксандр Распапоў – славіст, літаратуразнаўца, перакладчык, доктар гуманітарных навук, дацэнт Інстытута ўсходнеславянскай філалогіі ва Універсітэце імя Адама Міцкевіча. Сябра Славістычнай камісіі Польскай акадэміі навук і Еўрапейскага філалагічнага таварыства.
Андрэй Хадановіч – паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, пераможца прэміі імя Наталлі Арсенневай за 2019 год.