be

Навіны

Партызанскія бібліятэкі. Як беларусы прыхоўваюць і чытаюць забароненую літаратуру
2026-02-15 15:25
Партызанскія бібліятэкі. Як беларусы прыхоўваюць і чытаюць забароненую літаратуру
У Беларусі 312 выданьняў афіцыйна прызнаныя «экстрэмісцкімі» або здольнымі «нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам» дзяржавы. У размове з Свабодай чытачы расказваюць, як хаваюць ад уладаў сваё захапленьне забароненай літаратурай.Поўнага афіцыйнага і зручнага для пошуку пераліку кніг, якія Міністэрства...
Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова стаў паэт, празаік і драматург Мікола Захаранка
2026-02-14 15:59
Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова стаў паэт, празаік і драматург Мікола Захаранка
Літаратурную прэмію імя Міхася Стральцова атрымаў Мікола Захаранка. У якасці ўзнагароды лаўрэат атрымаў магчымасць выдання ягонай кнігі вершаў «На тым краі зямлі».У кнігу Міколы Захаранкі «На тым краі зямлі» ўвайшлі проза, паэзія і публіцыстыка. Сюжэтна-займальныя апавяданні насяляюць пазнавальныя героі...
Камунікат выдаў ужо чатыры зборнікі ў серыі «Паэты планеты»
2026-02-13 11:21
Камунікат выдаў ужо чатыры зборнікі ў серыі «Паэты планеты»
Кнігі ў рамках серыі «Паэты планеты» ў асноўным выходзілі ў розных выдавецтвах у Мінску. Там з сусветнай паэтычнай класікі з’явілася больш за сто зборнікаў.Аднак дзякуючы даверу беларускіх паэтаў да Фонду Kamunikat.org серыя выходзіць таксама па-за межамі Беларусі. Пачынаючы з 2023 году выйшла ўжо чатыры...
Камунікат на фестывалі «Вершы на асфальце» ў Варшаве
2026-02-13 07:15
Камунікат на фестывалі «Вершы на асфальце» ў Варшаве
13—15 лютага Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў ладзіць у Варшаве маштабны літаратурны форум. На Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова з’едуцца выдаўцы, кнігараспаўсюднікі, музыкі, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй...
Памяці Рамана Цымберава: «Ён быў беларускі самурай, і таму мэта ў яго была: дайсці да Беларусі»
2026-02-12 12:25
Памяці Рамана Цымберава: «Ён быў беларускі самурай, і таму мэта ў яго была: дайсці да Беларусі»
Смерць кнігавыдаўца стала вялікай стратай для беларусаў. «Салідарнасць» сабрала ўспаміны пра яго.Павел Бераговіч, фундатар беларускага мастацтва і літаратуры:— Раман нагадваў мне не беларускага кнігавыдаўца, а японскага самурая.Невысокі рост, але высокі лоб з характэрнымі залысінамі, негромкі, але глыбокі...
Уладзімір Арлоў прадставіць новае выданне “Каласоў” у Лодзі
2026-02-12 10:50
Уладзімір Арлоў прадставіць новае выданне “Каласоў” у Лодзі
16 лютага ў Бібліятэцы Універсітэта ў Лодзі адбудзецца прэзентацыя кнігі «Каласы пад сярпом тваім» Караткевіча без цэнзуры. Кніга для кожнага беларуса«. У сустрэчы ўдзельнічаюць пісьменнік Уладзімір Арлоў і выдавец Яраслаў Іванюк.Ёсць кнігі, з’яўленне якіх не бывае выпадковым. Выданне рамана Уладзіміра...
Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў
2026-02-10 22:04
Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў
Пяць дзён таму яму раптоўна стала кепска, з’явіліся праблемы з ныркамі. Пасля здарыўся інсульт. Яго перавялі ў рэанімацыю, але не ўратавалі.Раман Цымбераў нарадзіўся 8 чэрвеня 1981 года ў Ейску Краснадарскага краю Расіі. У Беларусі ён працаваў выкладчыкам у каледжы і ўніверсітэце.Яшчэ ў 2001 годзе стаў...
Болей »
Смехапад

Смехапад

Вершы, песні, казкі, загадкі
Мазго У. М.

Паэта Уладзіміра Мазго юныя чьітачы добра ведаюць па кнігах "Калі спрачаюцца маланкі", "Суседзі па сусвеце", песнях на яго вершы. У новай кнізе чытачы сустрэнуцца з фальклорным героем Несцеркам, павандруюць з хлопчыкам Андрэйкам ля маляўнічага Зэльвенскага вадасховішча і па экзатычпай Італіі, акунуцца... Болей »

У карэце па белым свеце

У карэце па белым свеце

Фантастычна-прыгодніцкае апавяданне
Скарынкін Уладзімір

"Змалку я зачараваны / Небам зорпым. // На начлег / Рэзвай рыссю конь буланы / Па дарозе пыльнай бег. //Пад віхрастым шалапутам / Бег у поле самаходзь. / Я каня стрыножваў путам / I здымаў з яго аброць. //Бульбу печаную елі / Ўжо ля вогнішча сябры. / Конікі ў траве звінелі / На пацеху дзетвары. // Тварам... Болей »

Каця на планеце радапедаў

Каця на планеце радапедаў

Вершы, казка
Хвалей Яўген

Новы зборнік для дзяцей склалі вершы, займальная азбука-арыфметыка, вершасклоны, урокі-намёкі, шарады, метаграмы, лагагрыфы, анаграмы, загадкі, фантастычна-прыгодніцкая казка "Прыгоды арэляў, або Каця на планеце радапедаў». Тэматычны дыяпазон твораў — ад пазнання свету да вясёлых гулыняў і прыгод.... Болей »

Месяц-калабок

Месяц-калабок

Вершы
Прануза Паўлюк

"Сонца выйшла прамяністым, / А блакіт нябёсаў - чыстым./ Поле — жоўтым, / Луг - зялёным, / Сцяг над школаю - чырвоным. // Над ракою дуб высокі / Аж пад самыя аблокі... // Задаволен, рады Дзіма: / Ён намаляваў Радзіму." (Малюнак)... Болей »

Салавей

Салавей

Аповесць, апавяданні
Бядуля Змітрок

Старонкі аповесці 3. Бядулі (1886—1941) "Салавей" вяртаюць нас у мінулае нашай бацькаўшчыны. Пісьменнік гістарычна праўдзіва намаляваў карціну жыцця сялянства ў тую змрочную пару — у час прыгону: звярыную жорсткасць паноў, іх пагарду да ўсяго беларускага — да імён, да мовы, да нацыянальнай культуры.... Болей »

Згукі Бацькаўшчыны

Згукі Бацькаўшчыны

Зборнік

У кнігу ўвайшлі творы беларускай літаратуры ад сярэдневяковага часу, пачынаючы ад Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, і да пачатку XX стагоддзя.... Болей »

Акрайчык

Акрайчык

Чытанка для 1-2-х кл.

Чытанка складзена з займальных, разнастайных па зместу і форме мастацкіх твораў. Усе яны даступныя для ўспрыняцця маподшых школьнікаў і будуць для іх цікавымі. Значная частка магэрыялу можа быць выкарыстана для выхаванцаў дзіцячьрк садоў.... Болей »

Птушыная дзяржава

Птушыная дзяржава

Казкі
Грахоўскі Сяргей

"Ледзь прыгрэе сонца зранку, / А вясной дзень немалы, / Ладзяць новую буслянку / Да змяркання два буслы. // Лётаюць без адпачынку, / Дом будуюць пакрысе, / Кожны трэску ці галінку / На высозны дуб нясе."... Болей »

Талісман

Талісман

Казкі
Шыловіч Георгій

"Мой дзядуля Сцяпан, хутар якога некалі туліўся ўзбоч палявой дарогі, быў майстрам на ўсе рукі. Пра гэта ведалі ўсе тутэйшыя жыхары. "За што ні возьмсціда,— гаішрылася ім бабуля,— адмыслова зробіць. Проста любата! Наваколле абшукаеш— лацвейшага рупліўца не знойдзеш. Каму ганак адрамантаваць, а каму... Болей »

Цімох і Анюта

Цімох і Анюта

Апавяданні
Кудравец Анатоль

"Ката Анюце прынесла пад Новы год цётка Галя — тая, што жыве цераз дарогу, за каналам. Гэта быў звычайны сіямскі кот - беленькі, з цемна-рудымі мецінамі на вушах і хвасце, з чыстымі ўльтрамарынавамі вочкамі."... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org