- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прычыны, якія стрымлівалі мяне ад выдання гэтай працы на працягу больш чым двух гадоў, на жаль, дзейсныя да гэтага часу. Мяне стрымлівала тая абставіна, што некаторыя пытанні нашай старажытнейшай гісторыі, у сваёй аснове, яшчэ не распрацаваны, не праяснены; і, менавіта, тыя пытанні, якія блізка звязаны... Болей »
Хрысьціянства перайшло на Русь із Візантыі. Вельмі натуральна пагэтаму, што Царква і святарства тут сталі карыстацца такімі ж правамі і ўплывам, як і ў Візантыі. У Візантыі ж Царква мела вельмі шырокае значэнне. Патрэбна памятаць, што старажытнейшая хрысьціянская Царква, не вызнаваемая і нават пераследуемая... Болей »
Вам ніколі не даводзілася зайздросціць старажытнаму князю Давіду з палескага Гарадка? Мы ў тое лета зайздросцілі яму, як Яга зайздросціў Венецыянскаму Маўру, як Сальеры зайздросціў Моцарту, як... як усе бездары зайздросцяць Чалавеку. Мы – гэта наш шафёр, асістэнт аператара, аператар (ён жа рэжысёр) Анатоль... Болей »
Пры вывучэнні культурных і рэлігійных перажыванняў вясельных звычаяў можна мець на ўвазе два метады. Па першаму можна было б размясьціць вывучаемы матэрыял па рубрыках, якія выпрацаваны ў сучаснай этналагічнай фалькларыстычнай навуцы адносна эвалюцыі сям’і і рэлігійных культаў. Другі метад заключаецца... Болей »
Мне сказалі, што ў былым уніяцкім кляштары з'яўляецца прывід. Але я, вядома, адно пасмяяўся. Бо меў на гэта падставы. Хопіць, рознай дурноце верыў у дзяцінстве. Пра аднаго чорта-нячысціка колькі наслухаўся ды пападрыжэў. Звычайна прыкідваўся ён бараном. Прадаўшы парсюка і накупіўшы поўны палукашак падарункаў... Болей »
Піншчына і яе жыхары Пінчукі даўно цікавяць навуку і адукаванае грамадства. Гэта край вялічэзных балот, першабытных лясоў, аб якім у грамадстве хадзіла шмат чыста фантастычных апавяданняў. Ён, на самай справе, застаецца да гэтых пор мала вывучаным. Этнаграфічныя дасьледванні, вывучэнне яго насельнікаў... Болей »
Груша цвiла апошнi год. Усе галiны яе, усе вялiкiя расохi, да апошняга пруцiка, былi ўсыпаны бурным бела-ружовым цветам. Яна кiпела, млела i раскашавалася ў пчаліным звоне, цягнула да сонца сталыя лапы i распасцiрала ў яго ззяннi маленькiя, кволыя пальцы новых парасткаў. I была яна такая магутная i свежая... Болей »
Жыў сабе год чатырыста назад у беларускім горадзе Рагачове небагаты, але добрага роду дваранін па прозвішчы Гервасій Выліваха. Быў ён з калена Давойнаў, з клана – Мячоў, а якога герба – за даўнасцю год забылася. Усёй маёмасці яго было – замак-развалюха, некалькі коней веку мафусаілава, латы, ды меч... Болей »
Чалавек можа сказаць, што ён не любіць мора, сіняга мора, ласкавага, цёплага – і яму не павераць. Чалавек можа сказаць, што ён не любіць светлай-светлай срэбнай поўні над цвітучым садам, у якім вішні купаюцца ў зеленаватым месячным святле, стаяць, як хмары, як белыя прывіды – і з яго толькі пасмяюцца... Болей »
Перш за ўсё ў рашэннях валасных судоў мы назіраем іх аднолькавыя адносіны ў дачыненні аднолькавых спраў у розных месцах і ў розны час, што гаворыць аб тым, што розныя рашэнні ёсць акты звычайнага права, а не выдумкі пісара. З іншага боку, маючы на ўвазе гістарычныя дадзеныя, мы можам пераканацца, што... Болей »