- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выданне ставіць перад сабой мэту прадставіць у максімальна даступнай форме матэрыял, які паспрыяў бы разуменню спецыфікі развіцця ваенна-тэхнічнай думкі на землях, што калісці ўваходзілі ў склад шматэтнічнай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. Прыводзяцца найлепшыя ўзоры выяўленчых крыніц, а таксама... Болей »
Манаграфія падрабязна рапавядае пра каталіцкія парафіі ў ваколіцах мястэчка Сапоцкін, што распалажылася на сутыкненні межаў трох краін: Беларусі, Польшчы і Літвы. Цікавасць да даследавання ў аўтараў узнікла зусім невыпадкова. Менавіта на гэтых тэрыторыях надзвычай жывучай аказалася ўніяцкая царква. Справа... Болей »
Выданне пабудавана на фактычным матэрыяле з прыцягненнем дакументаў і фотаздымкаў. Старонкі кнігі здзіўляюць глыбінёй даследвання жыцця вёскі, а часам выклікаюць настальгічны сум па далёкіх часах дзяцінства, якое цесна было звязана з вёскай. У чарговы раз аўтары пакараюць глыбінёй свайго розуму і чысцінёй... Болей »
Кніга напісана доктарам архітэктуры, доктарам гістарычных навук, прафесарам, які працуе ў галіне тэорыі і гісторыі айчыннай архітэктуры больш за 25 гадоў. У ёй у першыню зроблены сістэмна-параўнальны аналіз такой малавывучанай катэгорыі помнікаў, як драўляныя сакральна-манументальныя збудаванні розных... Болей »
У верасьні 2001 г. улады Беларусі распачалі пракладку Менскай Кальцавой Дарогі праз Курапацкі лес. Можна было высунуць тэхнічныя абгрунтаваньні, можна было разьвесць рукі і сказаць: “Што паробіш?” Але пачатак гэтых працаў быў выклікам для беларускай грамадзкасьці. У Курапатах спачываюць тысячы ахвяраў... Болей »
Які-небыць тыдзень можа шмат чаго зьмяніць у самаадчуваньні грамадзтва. Менавіта так адбылося ў Беларусі пасьля чарговых зманіпуляваных прэзыдэнцкіх “выбараў” 2006 г. У знак нязгоды некалькі тысячаў чалавек выйшла на цэнтральную плошчу Менска і засталіся там. “Апоўначы яны занялі частку Беларусі, каля... Болей »
У самым пачатку сваёй кнігі аўтар тлумачыць, чаму, сабраўшы выбраныя перадачы Радыё Свабода, ён абагульніў іх пад загалоўкам “Вастрая Брама”. Гэтая назва для Беларусі вельмі сімвалічна. Аўтар канстатуе, што пасля ўстанаўлення новай мяжы Вострая Брама засталася ў Літве. Гэтак жа, як і шматлікія іншыя... Болей »
Гэтая кніга – вынiк шматгадовага архiўнага пошуку, у якiм праз iронiю дакумэнта дасьледуецца ўнутранае жыцьцё НКВД, мэханiзмы цэнзуры i драма сучаснага маральнага выбару, адкрываюцца невядомыя старонкi нацыянальнай трагедыi. Унутранае жыцьцё НКВД у Беларусі паказваецца ад дэталяў інтымнага жыцьця чэкістаў... Болей »
Polska w okresie międzywojennym była jednym z państw w Europie posiadających największy odsetek mniejszości narodowych. Ponad 11 mln ludzi, około 35 proc. obywateli, posługiwało się w życiu codziennym innym językiem niż polski . Najliczniejsze narody mieszkające w granicach II Rzeczypospolitej to Ukraińcy... Болей »
Цікавасць да асоб, якія ўнеслі незвычайна важнае ў даследаванні гісторыі краіны - гэта асноўная тэма, якой займаюцца Лявон Луцкевіч і Галіна Войцік. Даследчыкі не абашлі ўвагай і Антона Антановіча, прафесара Віленскага Універсітэту. Асноўная заслуга даследчыка - бясцэнны ўклад у развіццё беларусістыкі... Болей »
Падзеі "нашаніўскага перыяду" ў гісторыі Беларусі да гэтага часу яшчэ не знайшлі свайго паўнавартаснага адлюстравання. Да гэтага часу беларусы не ведаюць прозвішчаў і імён сапраўдных адраджэнцаў, асветнікаў. Варта адзначыць з гэтай нагоды брашуру Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік, прысвечаную дзейнасці... Болей »
Марыян Пецюкевiч (1904 – 1983) вучоны-этнограф, публіцыст, дзеяч беларускага грамадзкага й культурнага жыцьця Заходняй Беларусi ўлучна зь Віленшчынай, фактычны галоўны рэдактар маладзёвага часопiсу «Шлях Моладзi». Першая палова ХХ ст. – гэта пара, калі шырака разгарнуўся беларускі адраджэнскі рух, адным... Болей »
Брашура Галіны Войцік, прысвечаная Барысу Кіту, адметна не толькі тым, што распавядае пра жыццёвы шлях нашага славутага земляка, беларуса, асветніка, даследчыка, але і тым, што даволі яскрава і падрабязна распавядае пра ўмовы, час і падзеі, з якімі звязаныя сталенне і рост Барыса. У сувязі з гэтым больш... Болей »
Кніжка беларускіх аўтараў зь Вільні Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік прысьвечаная жыцьцю й працам Cтанiслава Cтанкевiча (1907—1980) – выдатнага беларускага лiтаратуразнаўца, буйнога грамадзкага дзеяча ў Заходняй Беларусi й на эмiграцыi, рэдактара часопiсу “Рух”, газэтаў “Бацькаўшчына” й “Беларус”. Жыцьцёвы... Болей »
Кніжка патрыярхаў беларускага нацыянальнага жыцьця Вільні Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік прысьвечаная асобе Канстаньціна Галкоўскага (1875—1963) – карэннага вiленчука й беларус паводле паходжаньня. Галкоўскі залiчаны ў сучаснай Лiтве да плеяды лепшых нацыянальных кампазытараў. Мiж тым ня меншыя, калi... Болей »
На працягу доўгіх гадоў імя Аляксандра Уласава было фактычна пад забаронай. Толькі дзе-нідзе можна было знайсці кароткія ўрыўкі, поўныя недакладнасцей, невялікія артыкулы пра гэту асобу. Адметнасць постаці Аляксандра Уласава ў тым, што ён быў здольным журналістам, шматгадовым рэдактарам беларускай газеты... Болей »
Зоська Верас (Людвiка Сiвiцкая-Войцiк), старэйшая нашая пiсьменьнiца й актыўная дзеячка на нiве беларускага адраджэньня першай паловы ХХ ст., пражыла доўгае жыцьцё (1892 – 1991). Зь сярэдзiны 60-х гг. зноў узяла рупны ўдзел у беларускім культурным i грамадзкiм жыцьцi. Ведаючы асабiста многiх выдатных... Болей »
Кніга прысвечана даследаванню комплексу баявых сродкаў на землях ВКЛ другой паловы ХIV – канца XVI ст., яго дынамікі і ўплыву на выдзяленне родаў войск. Асобны аналізуецца асартымент засцерагальнага ўзбраення, зброі блізкага і далёкага бою, рыштунку вершніка і верхавога каня. Звяртаецца ўвага на ўзровень... Болей »
2000 год быў годам далейшага ўмацаваньня аўтарытарнага кіраваньняАляксандра Лукашэнкі і барацьбы беларускай апазіцыі за дэмакратычныя зьмены ў краіне. Надзеі на правядзеньне ў Беларусі ў 2000 годзе свабодных і законных выбараў у парламент краіны ня спраўдзіліся. Выбары прайшлі па Выбарчым кодэксе, які... Болей »
Міхась Куптэль нарадзіўся ў беларускай вёсцы Мохнатэ што на Гайнаўшчыне ў 1942 г. Выпускнік Педагагічгага Ліцэя ў Бельску Падляшскім і Выжшай Педагагічнай Школы ў Гданьску. Пасьля вучобы праз некалькі гадоў настаўнічаў у розньгх школах. Спачаку ў маленькай вёсачцы Трывежы а потым у Сопаце што на Узбярэжжы.... Болей »